Асіповічы: званок апошні, што клікае наперад

Асіповічы: званок апошні, што клікае наперад

Бягучы тыдзень на Асіповіччыне, як і ва ўсёй краіне, распачаўся мерапрыемствамі, прысвечанымі апошняму школьнаму званку. Асабліва важны і хвалюючы гэты час для адзінаццацікласнікаў: наперадзе экзамены, выпускныя вечары, цэнтралізаванае тэсціраванне і паступленне.

У гарадской СШ № 4 сёлета два выпускныя класы, атэстаты аб сярэдняй адукацыі належыць атрымаць 34 вучням. У двух з іх ёсць магчымасць пры паспяховай здачы іспытаў скончыць школу з медалём.

выпускники

Свята апошняга званка атрымалася тут рознабакова цікавым: гучалі шчырыя віншаванні і наказ на будучыню, выпускнікі разам станцавалі школьны вальс, першакласнікам быў урачыста ўручаны сімвалічны ключ ад школы. Граматамі за выдатную вучобу ўзнагароджаны тры дзясяткі вучняў розных паралеляў, а каштоўным падарункам — лепшы клас, якім сёлета прызнаны 6 “А”. Рознакаляровыя паветраныя шары панеслі задуманыя выпускнікамі жаданні ў блакітную вышыню.

последний звонок

— Будзем сумаваць па такіх добрых юнаках і дзяўчатах, — падзялілася пасля завяршэння лінейкі дырэктар школы Ганна Маісеенка. — Дружныя, спагадлівыя, актыўныя. Спадзяёмся, кожнаму з іх пашанцуе паступіць у абраную па душы вучэбную ўстанову.

І сапраўды, няхай пашчасціць з выбарам прафесіі ўсім, хто сёлета развітваецца са школай, а праз некалькі гадоў працоўныя рады раёна і не толькі папоўняцца маладымі надзейнымі кадрамі.

Валянціна КОРБАЛЬ. Фота Ніны ЦАРЫК.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость