Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Каманда вучняў з 14 чалавек РЦТіК у агульным заліку адкрытага першынства вобласці па спартыўным арыентаванні, якое праходзіла ў першай дэкадзе мая сярод устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, заняла III месца (трэнер Iгар Нагорнаў). У асабістым заліку сярод дзяўчат на класічнай дыстанцыі на другую прыступку ўзнялася Анастасія Ларыёнава, а на сярэдняй Аляксандры Шычко дасталася «бронза».

У Вяззеўскім СДК заўтра ў 10 гадзін адбудзецца IV раённы агляд-конкурс дзіцячых і маладзёжных творчых калектываў «Хваля збірае сяброў». Камісія адабрала заяўкі ад удзельнікаў з Асіповіч, Ялізава, Ліпеня, Карытнага, Жорнаўкі, а таксама Бабруйшчыны. Арганізатары абяцаюць сапраўдную чырвоную дарожку, святочны кірмаш, вясёлых клоўнаў з цікавымі гульнямі і іншыя сюрпрызы.

У злёце юных выратавальнкаў-пажарных, які прайшоў на базе СШ № 4, удзельнічала 20 каманд. Вучні спаборнічалі ў 5 дысцыплінах: «Знатакі асноў бяспекі жыццядзейнасці», «Аказанне першай медыцын-скай дапамогі», «Пажарная эстафета», «Агляд строю і песні», «Фатаграфія». Першынствавалі гаспадары, вяззеўскія школьнікі сталі другімі, а рабяты з СШ № 1 занялі 3 месца.

У Дараганаўскім сельсавеце знесены 3 безгаспадарчыя домаўладанні, адрамантавана каля 400 метраў агароджы на могілках у Мязовічах, наведзены парадак на іншых грамадскіх пахаваннях. Нядбайным гаспадарам выпісана 253 прадпісанні, у тым ліку 30 — юрыдычным асобам. У Дараганаве і Крынцы рыхтуюцца да свят вёсак, якія пройдуць у чэрвені і ліпені адпаведна.

ДЭУ № 73 актыўна вядзе абкошванне замацаванай тэрыторыі. З дапамогай трактароў і мотакос прыведзена ў парадак каля 300 кіламетра-праходаў, 140 — адкосаў, 106 — палос адводу дарог.

Педагогі дадатковай адукацыі — кіраўнікі клуба ваенна-гістарычнай рэканструкцыі «Штык» Юрый Сцяпанаў і Андрэй Торбін — прынялі ўдзел у рабоце рэспубліканскага краязнаўчага форуму, які праходзіў у Смаргоні. Выступленне апошняга перад аўдыторыяй аднадумцаў з паведамленнем «Патрыятычнае выхаванне моладзі і захаванне памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны праз правядзенне ваенна-гістарычнай рэканструкцыі» выклікала вялікую зацікаўленасць.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем