Пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў: Ведаць. Помніць. Выконваць

Пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў: Ведаць. Помніць. Выконваць

Красавік з даўніх часоў лічыцца парой уборкі дваровых тэрыторый, вуліц, месцаў грамадскага карыстання. Асаблівая ўвага заўсёды надзяляецца могілкам, даглядзець якія — наш святы абавязак. I гэта датычыць не толькі месцаў пахавання родных і блізкіх людзей, але і тых, хто даў нам магчымасць жыць пад мірным небам, працаваць, марыць, гадаваць дзяцей.

Нядзіўна, што пытанне «Аб рабоце, якая праводзіцца ў раёне па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на мемарыяльных комплексах, брацкіх магілах і месцах воінскіх пахаванняў» разглядалася на пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, якое адбылося пад началам старшыні райсавета Аляксандра Пузіка.

Кіраўнікі сельвыканкамаў і прадстаўнікі шэрагу службаў наведалі тэрыторыі Вяззеўскага, Градзянскага і Лапіцкага сельсаветаў, дзе прааналізавалі стан помнікаў і прылягаючых тэрыторый.

Разгляд пытання на месцы заўсёды дапамагае заўважыць усе, нават самыя нязначныя хібы. Радавалі сваім выглядам многія месцы памяці — было відаць, што яны пастаянна ў полі ўвагі прадстаўнікоў улады. Але адзначалася, што пры навядзенні парадку каля помнікаў не ўсюды пачатая справа даведзена да канца: месцамі з-пад бетонных плітак праглядала трава, прыступкі там-сям былі адшчэрблены, афарбоўка агароджы павыгарала. Задача пастаўлена простая: да 8 мая прывесці ўсё ў належны стан.

Па дарозе аналізавалі і іншыя пытанні добраўпарадкавання: знос безгаспадарчых пабудоў, што псуюць выгляд вёсак, рэкультывацыю зямель, ліквідацыю пахіленых парканаў і г.д. Заязджалі і ў будынкі сельсаветаў, дзе знаёміліся з адпаведнай дакументацыяй, абмяркоўвалі іншыя рабочыя пытанні.

Пасля аб’езду тэрыторый прайшло пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, удзел у якім прынялі старшыні сельвыканкамаў, начальнікі аддзелаў райвыканкама, кіраўнікі некаторых прадпрыемстваў.

Намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Iгар Петух адзначыў, што аддзел пастаянна праводзіць маніторынг памятных месцаў. Па стане на 1 красавіка ў раёне на ўліку 134 воінскія пахаванні, з іх брацкіх магіл — 84, індывідуальных — 50. Агульная колькасць пахаваных — 6.171 чалавек, з іх 3.664 — невядомыя. На балансе ДУКВП «Райсэрвіс» знаходзіцца 15 помнікаў, сельвыканкамаў — 119. Сем воінскіх пахаванняў уключана ў пералік аб’ектаў, якім прысвоены статус і катэгорыя гісторыка-культурных каштоўнасцей краіны.

Рашэннем райвыканкама ад 15 красавіка за помнікамі воінскай славы замацаваны арганізацыі, якія праводзяць неабходны рамонт і добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі, да памятных дат ускладаюць кветкі.

Летась часткова праведзены капітальны рамонт на мемарыяльным комплексе «Рассоха», на што пайшло больш за 22 мільёны рублёў. Быў устаноўлены поўны спіс загінуўшых і пахаваных у брацкай магіле пасёлка Ялізава, на месцы іх пахавання заменены мемарыяльныя пліты коштам 17 мільёнаў. У выніку праведзеных работ па ўзнаўленні спісу пахаваных у Лапічах устаноўлены і выпраўлены недакладнасці ў 25 пунктах з 38, устаноўлена 5 імёнаў з 30 невядомых загінуўшых і заменены ўсе пліты. За кошт сродкаў райарганізацыі ГА «Беларускі фонд міру» выкананы праект і праведзена экспертыза па аб’екту «Капітальны рамонт Мемарыяльнага комплексу «Алея Герояў» з добраўпарадкаваннем тэрыторыі, на што накіравана больш за 46 мільёнаў рублёў.

Па выніках праведзенага абследавання ўстаноўлена, што 13 помнікаў неабходна рамантаваць дадаткова. Патрабуюць падтрымання ў належным стане і дарогі, што знаходзяцца ў Дзяржаўным лясным фондзе і вядуць да помнікаў і воінскіх пахаванняў, размешчаных па-за населенымі пунктамі, а таксама на балансе ДРБУ № 199 і сельгаспрадпрыемстваў.

Таксама выступіла начальнік аддзела працы і занятасці насельніцтва райвыканкама Наталля Сяброўская. Яна расказала аб стане на рынку працы, звярнула ўвагу на неабходнасць падаваць звесткі пра вакансіі ў райвыканкам і садзейнічанне ў працаўладкаванні тых, хто стаіць на ўліку як беспрацоўны.

На пасяджэнні разглядаліся пытанні аховы працы, якія заўсёды знаходзяцца на кантролі мясцовай улады.

Iна ЗАСКЕВІЧ.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем