Асіповіцкі раён: гаспадарка пасёлка ў надзейных руках

Асіповіцкі раён: гаспадарка пасёлка ў надзейных руках

У Ялізаве яе ведаюць усе. I міма не праходзяць, задаюць пытанні, дзеляцца тым, што трывожыць. Напрыклад, чаму лічыльнікі на электраэнергію стаяць не ў кожным пад’ездзе, а адзін на ўвесь дом, хаця жыхары далёка не ўсе ашчадныя. Хтосьці прыпыняецца, каб высветліць, чаму ў час дажджу зацякае вада ў вентыляцыйную адтуліну, другі цікавіцца, калі працаўнікі РЭС будуць планава адключаць электрычнасць. Тэлефонныя ж званкі наогул паступаюць з інтэрвалам у некалькі хвілін.

У прамежках паміж імі і гутарым з майстрам ДУКВП «Райсэрвіс» Наталляй Вішкоўскай. Падтрыманнем у належным стане камунальнай гаспадаркі пасёлка яна займаецца ўжо больш за тры дзясяткі гадоў, таму ведае ўсе яе моцныя і слабыя бакі.

елизово 01

У пасёлку 13 чалавек працуе ў «Райсэрвісе», і кожны мае свой участак работы. Вось, напрыклад, уборшчыкі дваровых тэрыторый прыбіраюць каля кантэйнернай пляцоўкі. Радуюць чысцінёй свежапафарбаваныя скрыні для цвёрдых камунальных адходаў і асобнага збору другасных рэсурсаў.

Наталля Iванаўна расказвае, што пасялкоўцы прызвычаіліся адсартоўваць макулатуру, шкло і ПЭТ-бутэлькі. Не так і многа збіраецца гэтай сыравіны, бо зараз усім арганізацыям даведзены ўласныя заданні, але ў агульныя кантэйнеры нічога з пералічанага амаль не трапляе, «свой» план усё ж удаецца выконваць.

Усяго ў Ялізава 87 кантэйнераў для смецця, па аўторках і пятніцах яго забірае машына спецыяльнага прызначэння, у прыватным сектары выстаўленыя мяхі — кожную другую і чацвёртую сераду. Міні-палігоны закрываюцца, ліквідуюцца несанкцыянаваныя звалкі, а таму дворнікам даводзіцца яшчэ змагацца і з грудамі галін, выкінутай мэбляй і іншымі буйнымі адходамі. Рабочыя па комплексным рамонце будынкаў і збудаванняў распілоўваюць іх, і ўсе драўляныя часткі звозяць у лазню.

елизово 02

Дарэчы, гэта амаль    адзіны населены пункт раёна, дзе захавалася такая памывачная ўстанова. Паліцца яна па суботах, і хаця кошт наведвання павысіўся, карыстаецца папулярнасцю сярод ялізаўчан. За дзень сюды прыходзіць 70-80 жыхароў. Ёсць заўзятыя парыльшчыкі, якія без гэтай працэдуры не ўяўляюць свайго жыцця, а таму наведванне парылкі для іх — своеасаблівы рытуал.

Дровы для лазні рабочыя нарыхтоўваюць самастойна, збіраюць для яе і каменне. Нядаўна правялі капітальны рамонт печы. Доўгі час сапраўднай гаспадыняй з’яўляецца Наталля Сівакова, якая падтрымлівае ва ўстанове парадак, прадае білеты. Працуюць там і 2 апальшчыкі.

На балансе «Райсэрвіса» ўтрымоўваецца яшчэ інтэрнат, у якім пражывае 70 чалавек, і жыллёвы фонд. Цяпер у інтэрнаце засталася толькі прыбіральшчыца, адсутнасць вахцёраў адбілася на знешнім выглядзе: разбілі стэнд, дзверы даводзіцца бясконца рамантаваць.

Жыллёвы фонд прадпрыемства налічвае 21 шматпавярхоўку ў пасёлку і 2 двухпавярховыя дамы ў Красным. На іх таксама праводзяцца адпаведныя работы. Рамонт пад’ездаў цяпер будзе весціся за кошт саміх жыхароў. На такіх умовах будуць абнаўляцца сёлета дамы № 52 і 54 па вуліцы Леніна і 101 па вуліцы Рамашкі. Таксама плануецца афарбоўка цокаляў, адмосткі і ўваходных груп многіх дамоў, агародж кантэйнерных пляцовак. Пакуль чысцяць вентыляцыйныя каналы ў будынках, а хутка і за касьбу прымуцца.

Стан дамоў у многім залежыць ад саміх жыхароў, лічыць Наталля Іванаўна. Напрыклад, пабудовы па Рамашкі, 101 і Лені-на, 37 адрозніваюцца ўзорнай чысцінёй і парадкам, у двары дома 33 па вуліцы Леніна людзі разбілі клумбы і вырошчваюць кветкі. Але пра ўсё жытло такога не скажаш…

Наогул майстар вельмі любіць свой пасёлак, дбае аб яго знешнім выглядзе і марыць аб тым, каб «ажыў» завод, жыццё ўвайшло ў звыклы рытм.

Iна Заскевіч. Фота Ніны Царык.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость