Прафесійны празднік адзначае сёння калектыў «Асіповіцкага краю»

Прафесійны празднік адзначае сёння калектыў «Асіповіцкага краю»

лого АК 2

5 мая — Дзень друку, і для калектыву «Асіповіцкага краю» гэта яшчэ і чарговы рубеж, і каб азірнуцца назад і прааналізаваць зробленае, і паглядзець наперад, імкнучыся ўнесці штосьці новае ў працэс стварэння газетных нумароў, палепшыць змест матэрыялаў.

Як жа людзі ставяцца да выдання, якое сёлета сустрэне сваё 85-годдзе?

Дзмітрый Ткачоў, намеснік дырэктара ЗЖБК:

— “Асіповіцкі край” — люстэрка нашага раёна. Газета забяспечвае дакладнай інфармацыяй пра падзеі ў краіне і раёне, а матэрыялы пад рубрыкай “Коратка аб розным”, інтэрв’ю з кіраўнікамі розных службаў і іншыя дапамагаюць атрымаць карысную інфармацыю з розных абласцей жыцця, неабходную для практычнага прымянення.

Алена Надзеявец, першы сакратар райкама БРСМ:

— Кожны знаходзіць у газеце што-небудзь патрэбнае, у тым ліку навіны і матэрыялы са сферы сваёй прафесійнай дзейнасці. Прыемна, што на старонках “АК” рэгулярна адлюстроўваецца работа нашай раённай арганізацыі, асноўныя накірункі маладзёжнай палітыкі, друкуюцца матэрыялы маладых людзей, допісы юных аўтараў. Гэта выклікае інтарэс юнакоў і дзяўчат да выдання, а значыць, яно набывае чытачоў на перспектыву.

Ларыса Баразна, дырэктар ДШМ № 1 г. Асіповічы:

— Няма ніводнай тэмы, якая б ні была адлюстравана журналістамі: пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, захаванне духоўнай спадчыны, маральна-духоўнае развіццё чалавека і г.д. Яшчэ падабаецца сайт “раёнкі”: добра аформлены, шмат цікавай інфармацыі. Пры неабходнасці можна набыць і электронную версію газеты.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость