Асіповіцкія ракетчыкі: на парад!

Асіповіцкія ракетчыкі: на парад!

Сёння цяжка знайсці жыхара Беларусі, які б не бачыў — у рэальнасці або па тэлевізары — відовішчныя святочныя парады з нагоды перамогі ў Вялікай Айчыннай або Дня Незалежнасці краіны. Асіповічы — сталіца ракетных войск і артылерыі, таму відавочна, што мясцовыя ваенныя проста павінны прымаць удзел у такіх статусных рэспубліканскіх мерапрыемствах.

на парад

У аўторак у парку тэхнікі 336 рэактыўнай артыллерыйскай брыгады чарговы раз панавала ажыўленне: салдаты, сяржанты, прапаршчыкі і афіцэры злучэння пад камандаваннем падпалкоўніка Уладзіміра Пацоўскага зноў накіроўваюцца ў Мінск — рыхтавацца да параду, які пройдзе ў Дзень Незалежнасці.

— Падрыхтоўка звычайна пачынаецца прыблізна за 2-3 месяцы да падзеі — каб усё паспець, — расказвае намеснік камандзіра брыгады па ўзбраенні, які ўжо ў сёмы раз едзе на парад. — Даволі шмат часу займае непасрэдна тэхнічнае абслугоўванне баявых машын. Па прыездзе ў месца часовай дыслакацыі — гэта 120 асобная механізаваная брыгада — адразу распачынаем дэфектацыю тэхнікі: сэрвіснае абслугоў-ванне ніколі лішнім не бывае, ды і вонкавы выгляд павінен быць на ўзроўні. Таксама 3 разы на тыдні нас чакаюць начныя трэніроўкі на палігоне Ліпкі. Ну і напрыканцы — два генеральныя прагоны ўжо непасрэдна ў горадзе.

Асноўная частка тэхнікі будзе рухацца па праспекце, а яшчэ дзве пускавыя ўстаноўкі ўсталююць, скажам так, для грамадзян: каб маглі падысці і дакрануцца, дзеці — нават палазіць. Але гэтыя машыны таксама ў любы момант, калі спатрэбіцца, могуць паехаць.

Што тычыцца асабовага складу, то экіпажы параднай “каробкі” укамплектаваны начальнікам разліку, яго намеснікам і механікам-вадзіцелем. Кожнаму гэты выезд дасць штосьці сваё: удасканаленне майстэрства, камандзірскі вопыт і іншае. Большасць з ваеннаслужачых даволі маладыя, таму, спадзяюся, лёгка змогуць арыентавацца ў тым, што адбываецца.

ракетчики на парад

Дарэчы, не ў першы раз у сталіцу камандзіруецца не толькі Уладзімір Фёдаравіч. Напрыклад, старшы прапаршчык Андрэй Ліпскі “абагнаў” намесніка камандзіра на адзін парад. А вось механік-вадзіцель Арцём Рубаха, як і большасць удзельнікаў-“тэрміновікаў”, накіроўваецца на падобнае мерапрыемства ўпершыню.

— Служу амаль год, — кажа ён. — Удзел у парадзе такога маштабу — справа адказная, але і ганаровая, таму, зразумела, хвалююся. Тым больш, што бацькі збіраюцца прыехаць 3 ліпеня ў Мінск. Але дакладна ведаю: у нас ўсё атрымаецца!

— Даволі часта бываю ў сталіцы, вучыўся там, горад добра ведаю, парады бачыў неаднойчы, — разважае яшчэ адзін “парадны навічок” — лейтэнант Яўгеній Александрэнка. — Пару тыдняў таму прыйшоў служыць па кантракце — і вось зноў выпала магчымасць трапіць у Мінск. Цікава будзе даведацца, як усё выглядае “знутры”.

…Калона з 8 пускавых установак РСЗА “Смерч” выстраілася на тэрыторыі парка. Завяршаюцца падрыхтоўчыя работы, падпалкоўнік Пацоўскі дае апошнія настаўленні. Усе займаюць свае месцы. У шлях! На парад!

Марыя ТАЛЕЙКА.

Последние новости

Власть

“Надо решать вопрос”. Лукашенко поручил разобраться с проблемами на “АМКОДОРе”

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Создать условия для людей. Лукашенко обозначил задачи по развитию поселков городского типа

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

Тематическую прямую телефонную линию проведет и.о. первого заместителя начальника Могилевской таможни Дерезовский Дмитрий Евгеньевич

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко во время рабочей поездки в Витебскую область посетил Оршанский лесхоз

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском районе проходит Неделя детской безопасности

21 апреля 2025
Читать новость
Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость