СВК “Калгас “Авангард”: новы віток развіцця

СВК “Калгас “Авангард”: новы віток развіцця

Няпростай выдалася сёлетняя вясна для СВК “Калгас “Авангард”: напрыканцы сакавіка быў далучаны сельгаскааператыў “Карытнае”. Калі раней у “Авангардзе” налічвалася 5 тысяч гектараў угоддзяў, то лічба гэта на сёння падвоілася і толькі ворыўных земляў зараз тут 4.500 га. Сёння перад кіраўніцтвам ужо новай гаспадаркі стаіць задача рознабакова наладзіць эфектыўнае функцыянаванне ўзбуйненага сельгаспрадпрыемства. З чаго пачалася работа, якія чакаюцца перспектывы і адказаў старшыня Сяргей Сідарэнка.

— Нечаканасцю рашэнне аб аб’яднанні калгасаў не было, аднак і часу на тое, каб прамаруджваць з дзеяннямі, таксама не маем: зараз якраз перыяд, калі закладваецца ўраджай. Таму пачалі з новай карты палёў, вырашыўшы збожжавую групу “перадыслацыраваць” на Карытненшчыну, а плошчы з кармавымі культурамі ў асноўным размясціць на палетках былога “Авангарда” — бліжэй да аб’ектаў жывёлагадоўлі. Карытненцы спецыялізаваліся на вытворчасці насення траў, і гэты вопыт страчваць не збіраемся: пакінулі насеннікі ў іх поўных аб’ёмах — 450 гектараў злакавых, 200 — канюшыны. Цяпер наш элітгас пашырыць сваю сферу, прыплюсаваўшы да збожжавай групы і травы. Тым больш, што маем сучасную высокавытворчую лінію па ачыстцы насення, чые тэхнічныя характарыстыкі дазваляюць спраўляцца з большай нагрузкай.

— Як праходзіць сяўба ў новай гаспадарцы?

— Згодна з раённай зводкай, уступаем па тэмпах толькі філіялу “Белшына-агра” ААТ “Белшына”. Своечасова рыхтуецца ралля, уносяцца ўдабрэнні. Стараемся пусціць у справу і арганіку, якой у былым “Карытным” назапасіліся значныя аб’ёмы. На трактарах з сеялкамі ў асноўным заняты два механізатары — Алег Малевіч і Юрый Ахрэмчык. Арганізавана гарачае харчаванне. Словам, імкнемся, каб усе праводзімыя арганізацыйныя працэсы адмоўна не паўплывалі на ход палявых работ.

— Такі няпросты працэс, як аб’яднанне прадпрыемстваў, заўсёды мае і плюсы, і мінусы. Можаце канкрэтызаваць на прыкладзе “Авангарда”?

—Мяркую і спадзяюся, што ў далучаным кааператыве нічога не страцілі: ніхто не быў звольнены, акрамя жадаючых, зарплату выплацілі, памер яе не зменшыўся. Праўда, давялося спалучыць некаторыя пасады. Напрыклад, зараз адзін чалавек і аграном, і брыгадзір. Наладзілі выязны гандаль, і цяпер у нашай калгаснай краме працаўнікі, што жывуць у Карытным, могуць набываць прадукты ў тым ліку і ў кошт будучай зарплаты.

 Найбольшы ж мінус для “Авангарда” — крэдыторскія запазычанасці “Карытнага” па многіх рахунках, што значна ўскладняе рашэнне як бягучых, так і перспектыўных гаспадарчых задач. Прычым, лічбы немалыя. Пачалі з таго, што аддалі доўг каля двух мільярдаў рублёў гаспадаркам свайго раёна. Больш за мільярд павінны перад ААТ “Слуцкі цукроварафінадны камбінат”, таму сёлета салодкім караняплодам будзе адзведзена 300 гектараў — у два разы больш, чым летась.

— Як з жыллём?

— Маем два домікі ў Карытным. Канечне, будзем аддаваць перавагу сем’ям. Прыступілі да аднаўлення калгаснага жытла на дзве кватэры ў Лучыцах — на комплекс нам таксама патрабуюцца кадры.

— Змяненні ў жывёлагадоўлі чакаюцца?

— Збіраемся да зімы ўкамплектаваць комплекс у Карытным. З цягам часу, магчыма, узвядзём і яшчэ адно памяшканне. Пераводзім у летнія лагеры цялушак пад злучку. На сёння ў новым месцы “прапісалася” ўжо больш за 450 галоў, якія і дадуць пачатак новаму статку. Таксама перавезлі мясную жывёлу са зборскай фермы. У асноўным жа ў Карытным плануем развіваць малочны накірунак, вырошчваць цялушак.

Па-ранейшаму паўсюдна будзе надавацца значная ўвага якасці прадукцыі ферм. Напрыклад, зараз “Авангард” штодня здае перапрацоўшчыку каля 10 тон малака. Тлустасць вышэй за базісную дазваляе атрымліваць надбаўку, у выніку да сутачнага здабытку плюсуецца амаль тона. Згадзіцеся, гэта нямала.

— Пакуль прагнозы рабіць рана, аднак дапусцім, што развіццё гаспадаркі пойдзе па лепшым са сцэнарыяў…

— Нядаўна пабываў на Шклоўшчыне ў вядомым сельгаспрадпрыемстве “Александрыйскім” — на свае вочы ўбачыў, што можна стварыць высокатэхналагічную і эфектыўную гаспадарку са сваёй перапрацоўкай, якая дае якасную прадукцыю і прыносіць рэальны прыбытак. Канечне, трэба ўкласці нямала рэсурсаў — і матэрыяльных, і працоўных. Ведаем, што лёгка не будзе, аднак знаходзіць той, хто шукае. Таму будзем імкнуцца, каб два калгасы сталі адным дзеяздольным зладжаным калектывам, і кожны сезон даваў новы віток развіцця.

Гутарыла Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость