«Дзіця — люстэрка ўчынкаў бацькоў», —

«Дзіця — люстэрка ўчынкаў бацькоў», —

гэтыя словы, сказаныя вялікім Песталоцы два стагоддзі таму, пацвердзіліся і на чарговым пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх, на якім прааналізавалі злачыннасць і правапарушэнні, здзейсненыя дзецьмі і падлеткамі на тэрыторыі раёна ў I квартале. На гэты раз яно праходзіла ў пашыраным складзе: прысутнічалі прадстаўнікі адміністрацый устаноў адукацыі.

Намеснік старшыні камісіі Аксана Гарбунова паведаміла, што сёлета адбылося 1 злачынства з удзелам непаўналетняга, тады як за такі ж перыяд летась — 3 з удзелам 3 падлеткаў. Разгледжана 48 спраў аб правапарушэннях у адносінах падлеткаў і 27 — аб такіх адміністрацыйных правапарушэннях, як невыкананне бацькамі абавязкаў па выхаванні дзяцей.

Старшыня камісіі па справах непаўналетніх Аляксандр Шаўлюга пагаварыў з кіраўнікамі ўстаноў адукацыі, прааналізаваў прычыны правапарушэнняў, накіраваў педагогаў на папераджальную работу. У размове прынялі ўдзел і прадстаўнікі праваахоўных органаў, урач-нарколаг.

Затым былі разгледжаны непрыстойныя ўчынкі. У залу запрашаліся дзеці і іх бацькі — звычайныя на выгляд, але дапусціўшыя дзесьці памылкі ў паводзінах або выхаванні. У чым іх прычына і спрабавалі разабрацца члены камісіі.

Сярэднестатыстычная вучаніца выпускнога класа Ю.: сярэдні бал — 6,8, член БРСМ, наведвае факультатыў па рускай мове, марыць паступіць на юрфак, дапамагае матулі на дачы — і ўжо тройчы была затрымана за распіццё алкагольных напояў у кампаніі крыху старэйшага хлопца, які добра знаёмы членам камісіі. Юнак купляе гарэлку і любіць частаваць ёй такіх вось даверлівых дзяўчынак, якія аддаюць перавагу не аўтарытэту бацькоў, а «брутальнасці» шчодрага мачо…

17-гадовая дзяўчынка, за ёй, панурыўшы галаву, стомленая матуля. Вучыцца дзяўчо не жадае, з каледжа адлічана, вырашыла, што час пачаць прафесійную дзейнасць. Але першае працоўнае месца чамусьці шукае ў начных кафэ Мінска. Расказвае, у якой з устаноў праз тыдзень прыступіць да работы. На працу збіраецца дабірацца з Асіповіч, што ў сям’і звыкла: маці здымае дом у райцэнтры, а на працу ездзіць у іншы раён, дзе раней пражывалі ўсе разам — тата цяпер жыве асобна. Няма нейкай пэўнасці і гармоніі ў сям’і, а таму і адносіны маці з дачкой не ладзяцца. «Яна мяне зусім не слухае», — тлумачыць паніклая жанчына. Затое ў стане алкагольнага ап’янення затрымлівалася транспартнай міліцыяй на розных станцыях не раз…

Падобныя справы ў чарговы раз сведчаць аб тым, што калі дзеці не знаходзяць цяпла, утульнасці і паразумення дома, побач з бацькамі, то шукаюць іх на вуліцы. Часта — у сумніўнай кампаніі больш спакушаных падлеткаў. I, не знаходзячы, нярэдка ідуць на самыя непрадказальныя крокі. Грамад-скасць змагаецца з гэтым, але яна не можа замяніць любячых бацькоў…

Iна ЗАСКЕВIЧ.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем