«Куфэрак мінуўшчыны» Дрычынскага ВПК

«Куфэрак мінуўшчыны» Дрычынскага ВПК

Першыя рэчы, што знаходзяцца ў школьным музеі «Куфэрак мінуўшчыны» Дрычынскага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа, прапісаліся ў 2007 годзе. Амаль за 10 гадоў існавання намаганнямі настаўнікаў, вучняў і мясцовых жыхароў сабрана ўжо звыш 280 прадметаў побыту, якімі карысталіся нашы продкі.

— Музейны пакой аформілі пад звычайную сялянскую хату пачатку ХХ стагоддзя, — гаворыць настаўнік гісторыі Аляксандр Гардзей. — Большая частка экспанатаў — тканыя, берасцяныя і вырабы з лазы. Асаблівую павагу маюць розныя па прызначэнні і выкананні ручнікі. Сярод унікальных знаходак — нацыянальныя строі дзяўчыны (доўгая вышытая сарочка, спадніца-андарак і фартух) і хлопца (кашуля, нагавіцы, пояс), якім больш за 100 гадоў. Этнаграфічная экспазіцыя пастаянна папаўняецца. І што ні экспанат, то гісторыя, якая дапамагае акунуцца ў атмасферу тагачаснага жыцця прабабуль і прадзедаў. Такія народныя скарбы павінны жыць, яны патрэбны сучаснай моладзі.

На здымку: вучні Ніна Шчэрба і Канстанцін Фісенка, апранутыя ў старадаўнія вышыванкі, дэманструюць музейныя рэчы, што продкі выкарыстоўвалі ў побыце: берасцяныя корабы, сявенька з саломы, гліняны гарлач і аплеценая лазой шкляная бутля. Сявенька (сяўня, сявок) — пасудзіна авальнай формы, выраблялася з саломы з лазой, выкарыстоўвалася пры сяўбе ўручную. Кораб — пасудзіна прамавугольнай ці круглай формы, прызначаўся для пераносу прадуктаў, захоўвання зерня, збору грыбоў і ягад, мера сыпучых рэчываў. Вырабляўся звычайна з бяросты або лубу (ліпавай кары разам з валакністай унутранай часткай). З берасцяных стужак плялі вярэнькі для пераносу прадуктаў, заплечныя кашалі для збору грыбоў і ягад, імі для трываласці апляталі гліняны посуд.

Ніна ВІКТОРЧЫК.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем