Асіповічы: будаўніцтва — паняцце хвалепадобнае

Асіповічы: будаўніцтва — паняцце хвалепадобнае

“Будаўнічы бум” — надзейная прыкмета эканамічнага росквіту краіны. Што ўвогуле зразумела: будаўніцтва — справа дарагая, акупляецца доўга, таму ўкладваюць у яе толькі тыя грошы, без якіх можна абысціся ў надзённых патрэбах. Менавіта таму падыход да інвестыцый у галіну агульны: аднолькавы як для дзяржавы ў цэлым, так і для асобнага чалавека.

Першы такі “бум” у нас — даволі сціплы па маштабах — прыпаў на канец 90-х. Тады будавалася амаль выключна жыллё. Далей быў расійскі дэфолт 1998 года, ад якога перапала клопату і Беларусі…

Другі перыяд актыўнасці цягнуўся з 2007 па 2014 год і паспеў адчувальна змяніць нашу краіну. Узяць тую ж Асіповіччыну. Рэканструкцыя шашы Мінск-Гомель і вуліцы Юбілейнай, значнае павелічэнне і паляпшэнне якасці жыллёвага фонду ў горадзе, стварэнне аграгарадкоў — спіс “помнікаў” нядаўняга будаўнічага ўздыму атрымліваецца ўнушальны нават у асобна ўзятым раёне.

Потым настала не вельмі вясёлае сёння, і пакуль няма асаблівай надзеі, што існуючыя зараз эканамічныя цяжкасці атрымаецца пераадолець у хуткім часе. Відавочна, ажыўленне будаўнічай галіны адкладваецца, таму ёсць нагода разабрацца, што будзе з аб’ектамі, якія ўсё яшчэ будуюцца, з запланаванымі, але не пачатымі, з будаўнічай галіной раёна ў цэлым.

chernyahovka5

Слова начальніку аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Івану Малаковічу:

— Зараз у горадзе існуе тры буйныя недабудаваныя аб’екты, прычым беспраблемны з іх толькі адзін: фізкультурна-аздараўленчы комплекс у мікрараёне “Чарняхоўскага”. Раённая бальніца пакуль застанецца даўгабудам: на працяг работ з рэспубліканскага бюджэту выдзелены ўсяго 1 мільярд рублёў, а гэта кропля ў моры.

108-кватэрны дом у гэтым жа мікрараёне — яго за ўласныя сродкі ўзводзіць бабруйскі завод буйнапанэльнага домабудавання — хутчэй за ўсё сёлета будзе скончаны. Хаця тут ёсць важны нюанс: жадаючых набыць у ім жыллё ўдвая меней. Увогуле, плацежаздольны попыт на будаўніцтва кватэр можна лічыць насычаным. У цэлым па горадзе пустуюць 26 новых кватэр, а з уводам узгаданага дома іх стане яшчэ болей.

Недаробленыя аб’екты ў вёсках — амаль выключна жывёлагадоўчыя фермы. Іх далейшае будаўніцтва працягваецца, але не вельмі хуткімі тэмпамі.

Новабудоўля запланавана толькі адна: 108-кватэрны дом на “чарняхоўцы”. Гэта сацыяльнае жыллё, прызначанае для землякоў, якія маюць права на льготы: сіроты, маламаёмныя сем’і… Яго будуць узводзіць кітайцы, прычым за ўласныя грошы. Уклад з беларускага боку сюды — 5 мільярдаў рублёў на стварэнне інжынерных сетак. Гэта сёлета найбольш буйная інвестыцыя ў будаўніцтва Асіповіччыны. На ўсе іншыя патрэбы маем крыху болей 2 мільярдаў, хаця трэба ў 40 разоў больш…

Зразумела, з такім дэфіцытам сродкаў нельга думаць аб развіцці інжынерных сетак і давядзенні да ладу вуліц у новых мікрараёнах — той жа “чарняхоўцы”, масіве прыватнай забудовы за райпаліклінікай і рэалізацыі іншых, актуальных для далейшага развіцця раёна, будаўнічых праектах.

Што ж тычыцца будаўніцтва як галіны, то сёння ў раёне яна існуе ў выглядзе спецыялізаваных падраздзяленняў камунальных службаў: ДУКВП “Водаканал” і УКП ЖКГ. Для тых задач, якія дазваляюць вырашаць маштабы фінансавання з дзяржбюджэту, іх магчымасцей дастаткова.

Захаваць гэтыя падраздзяленні вельмі важна: калі пачнецца наступны будаўнічы ўздым, яны раёну будуць вельмі патрэбныя. У тым жа, што спад зменіцца ўздымам, сумненняў няма: так было заўсёды і паўсюдна. Колькі часу яго давядзецца чакаць — сёння ніхто не рызыкне прагназаваць. Аднак з кожным днём гэты тэрмін скарачаецца, таму перамены да лепшага ўсё бліжэй.

Дзмітрый САЎРЫЦКІ.

Последние новости

Власть

“Надо решать вопрос”. Лукашенко поручил разобраться с проблемами на “АМКОДОРе”

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Создать условия для людей. Лукашенко обозначил задачи по развитию поселков городского типа

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

Тематическую прямую телефонную линию проведет и.о. первого заместителя начальника Могилевской таможни Дерезовский Дмитрий Евгеньевич

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко во время рабочей поездки в Витебскую область посетил Оршанский лесхоз

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском районе проходит Неделя детской безопасности

21 апреля 2025
Читать новость
Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость