Свята першай баразны правялі ў Асіповіцкім раёне

Свята першай баразны правялі ў Асіповіцкім раёне

Свята першай баразны прайшло ў аўторак на землях ААТ “ЖорнаўкаАГРА”. Па старадаўнім абрадзе, які ў народзе называюць “Засеўкамі”, распачалося яно песняй у выкананні народнага ансамбля народнай песні “Сваякі” Карытненскага сельскага Дома культуры. Нашы продкі гаварылі: “Калі з любоўю пакласці зерне ў раллю, то і колас вырасце з любоўю да цябе, вялікі і наліўны”. Таму лічылася важным момантам стварыць у полі той асаблівы настрой, які будзе суправаджаць і дапамагаць земляробам у іх нялёгкай працы.

zaseuki zaseuki

Адкрыў урачыстую частку “Засевак” старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч, які адзначыў, што спрадвеку ў сялян былі асаблівыя адносіны да пачатку палявых работ. Яны ўкладвалі ў кожнае дзеянне глыбокі сэнс. З той пары многае змянілася. На дапамогу земляробу прыйшлі новыя тэхналогіі і энерганасычаная тэхніка, якая дапамагае ў кароткія тэрміны справіцца з вялікімі аб’ёмамі пасяўных плошчаў. Але правядзенне абраду павінна настроіць кожнага працаўніка на асаблівы стан душы: зямля прыносіць свае плады толькі тым, хто адносіцца да яе з любоўю і павагай.

zaseuki zaseuki zaseuki

Даў наказ працаўнікам палёў і старшыня гаспадаркі Віктар Стурліс: “Няхай высакародная, упартая праца будзе ў радасць, а добры ўраджай — узнагародай за яе!”

На мерапрыемства былі запрошаны кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў і арганізацый раёна, жыхары аграгарадка Жорнаўка. Усе сталі сведкамі адраджэння старадаўняй народнай традыцыі — першага выхаду ў поле, які заўсёды суправаджаўся сімвалічнымі абрадавымі дзеяннямі і абавязкова благаславеннем на добрыя справы. Яно прагучала з вуснаў благачыннага Асіповіцкага раёна, настаяцеля Свята-Уведзенскага храма протаіерэя Васілія Белавуса. Пасля малебна свяшчэннаслужыцель акрапіў святой вадой збожжа, поле, тэхніку і механізатараў.

zaseuki zaseuki zaseuki

…Шырока крочачы за плугам, араты пракладвае першую баразну. За ім з лубамі ў руках ідуць прадстаўнікі трох пакаленняў сялян, якія кідаюць у зямлю адборнае зерне, што, без сумнення, прарасце добрым ураджаем.

Эстафету прымае лепшы механізатар гаспадаркі Аляксей Басякоў, які вывеў у поле магутны трактар “Беларус” з сеялкай, здольнай засяваць паласу са значна большай шырынёй, чым размах чалавечай рукі. Працаўнікоў услаўляюць добрай песняй самадзейныя артысты са “Сваякоў”…

zaseuki zaseuki

Святам першай баразны дадзены старт не толькі пасяўной кампаніі, але і мерам па навядзенні парадку на зямлі, прадугледжаным у рамках правядзення ў краіне Года культуры.

Ніна ВIКТОРЧЫК. Фота аўтара.

Последние новости

Власть

Учения “Запад-2025” и не только, “Орешник” и реагирование на угрозы. Хренин о закрытом докладе Президенту 

13 августа 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 4 по 10 августа

13 августа 2025
Читать новость
Общество

Олег Дьяченко проведет «прямую телефонную линию» и личный приём граждан в Осиповичах

13 августа 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с генеральным директором КУП “Могилёвоблдорстрой”

13 августа 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с начальником отдела принудительного исполнения Осиповичского района

13 августа 2025
Читать новость
Общество

КГК Могилевской области 18 августа проведет «горячую линию» по вопросу готовности учреждений образования к новому 2025/2026 учебному году

13 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем