Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім у суботу наведаў з архіпастырскім візітам прыход храма Свяціцеля Мікалая Цудатворцы ў Свіслачы, дзе ўзначаліў літургію Свяціцеля Iаана Златавустага. На богаслужэнні прысутнічаў першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Дзмітрый Шэдко. Уладыка таксама прыняў удзел у пасадцы пладовых дрэў на прылеглай да храма тэрыторыі. У нядзелю пад началам епіскапа прайшла літургія ў Крыжа-Узвіжанскім храме райцэнтра.

Цэнтральная райбальніца пачынае штогадовае абследаванне ветэранаў вайны. Тых, хто не можа самастойна дабрацца да медустановы, наведаюць дома. Спачатку пажылыя людзі будуць здаваць аналізы, праходзіць кардыяграму, аглядацца ўчастковым тэрапеўтам або ўрачом агульнай практыкі, а затым вузкія спецыялісты дадуць кансультацыі і назначаць лекі, пры неабходнасці — шпіталізуюць. Такое абследаванне пройдуць таксама былыя вязні, удзельнікі вайны ў Афганістане і іншых баявых дзеянняў.

Жыхары Татаркаўскага сельсавета займаюцца навядзеннем парадку. На мінулым тыдні старшынёй было складзена 16 прадпісанняў, выяўлена 2 несанкцыянаваныя звалкі. У парку зрэзана 12 сухіх дрэў. Падрамантавалі паркан на вуліцах Камуністычнай і Ленінскай. Аказалі дапамогу чыгуначнікам па ўборцы паласы адвядзення. Судом вынесена рашэнне аб прызнанні 2 дамоў безгаспадарчымі і перадачы іх сельсавету, які будзе зносіць аджыўшыя век пабудовы. У ходзе суботніка ў выхадныя дні плануецца ўборка тэрыторыі, месцаў захаванняў.

Ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама паведамілі, што за 2011-2015 гг. на выкананне мерапрыемстваў па развіцці сацыяльнага абслугоўвання і стварэнні безбар’ернага асяроддзя жыццядзейнасці фізічна аслабленых асоб раёна накіравана 333,3 млн рублёў. Праведзены работы па рамонце 27 адзінак пячнога і 21 — электратэхнічнага абсталявання, 13 жылых памяшканняў, 6 надворных пабудоў, 8 водаправодаў, устаноўлена 647 аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Безбар’ерным доступам абсталявана 80 аб’ектаў, на што пайшло 1.423,1 млн руб.

Супрацоўнікамі Асіповіцкага міжраённага аддзела дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Беларусі з пачатку года ажыццёўлена 187 аглядаў месцаў здарэнняў, праведзена 128 крыміналістычных і 144 судова-медыцынскія экспертызы, на крыміналістычны ўлік пастаўлены 231 грамадзянін.

На базе Магілёўскага музычнага каледжа адбылася музычна-тэарэтычная алімпіяда для вучняў з 27 дзіцячых музычных школ вобласці, у якой прыняла ўдзел і выхаванка ДШМ № 1 Кацярына Кухарчук. Яна паказала выдатныя веды па музычнай літаратуры і сальфеджыа (выкладчыкі Ларыса Баразна і Вольга Кавалёва) і атрымала Дыплом I ступені.

Последние новости

Новости

В Осиповичском районе проходит Неделя детской безопасности

21 апреля 2025
Читать новость
Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость