Асіповіцкі Міжнародны вітае!

Асіповіцкі Міжнародны вітае!

Красавік у Асіповічах зноў пачаўся з традыцыйнага масавага забегу: у суботу спартсменаў сустракаў XXXIV Міжнародны марафон, прысвечаны 72-й гадавіне вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і памяці Героя Савецкага Саюза генерала М.П.Каралёва.

марафон 2016 01

марафон 2016 13 марафон 2016 14На гэты раз на цэнтральнай плошчы сабралася больш за 750 бегуноў, у тым ліку — паўтысячы школьнікаў. Традыцыйна першымі стартавалі стаеры — ім трэба было прабегчы 42 кіламетры 195 метраў і 15 км. Разам з імі на 3 км рушылі ветэраны, а апошнімі па чарзе выйшлі вучні 6-8 і 9-11 класаў — для іх дыстанцыя саставіла 2 км. А каб гледачы не сумавалі паміж стартамі і фінішамі, для ўсіх прысутных выступалі мясцовыя артысты.

марафон 2016 02

марафон 2016 04Першымі выявілі пераможцаў менавіта ў самым буйным па колькасці ўдзельнікаў забегу. У малодшай узроставай групе сярод хлопцаў тройка прызёраў выглядае так: Антон Зінкевіч (СШ № 3), Iлля Папкоў (СШ № 2) і Васіль Патрын (гімназія). Дзяўчынкі падзялілі п’едэстал гонару наступным чынам: першай прыбегла Кацярына Смалоўская (Ясень), следам — Аляксандра Паланевіч (Вяззе) і Зарына Рахімава (СШ № 4). Сярод старшакласнікаў вызначыліся Ягор Пасекаў (СШ № 4), Мікіта Макарчык (СШ № 1) і Аляксандр Слука (СШ № 1), Аляксандра Булавацкая (Свіслач), Лізавета Аўсянік (Цэль) і Анастасія Ларыёнава (СШ № 3), якія заваявалі адпаведна “золата”, “срэбра” і “бронзу”.

марафон 2016 05 марафон 2016 06марафон 2016 10марафон 2016 09

3 кіламетры вырашылі пераадолець 6 чалавек ва ўзросце каля 80 гадоў, сярод якіх 2 жанчыны. Асіповічы прадстаўляў Барыс Ліпскі, які фінішаваў трэцім (23 хвіліны 30 секунд). Першым жа стаў 81-гадовы мінчанін Уладзімір Сідаровіч (21:42).

марафон 2016 08марафон 2016 11марафон 2016 07

На дыстанцыю 15 км “замахнуліся” 111 чалавек, сярод якіх усяго адзін прадстаўнік нашага горада — 23-гадовая зацятая спартсменка, педагог дадатковай адукацыі Аніта Лебедзева. У сваёй узроставай групе дзяўчына стала восьмай з вынікам 1:22:29. Дарэчы, усяго 15 км беглі 32 жанчыны, адна з іх — госця з  г. Дзмітрава (Расія) Таццяна Свірыдава.

марафон 2016 15

I, нарэшце, марафонцы, якія беглі аж да вёскі Знаменка, што за Ліпенем, і назад. Сёлета праверыць свае сілы вызваліся 48 бегуноў (летась — 59), з якіх 5 прадстаўніц прыгожага полу. Было і 7 спартсменаў-расіян з такіх гарадоў, як Калінінград, Твер, Таржок, Перасвет, Вышні Валачок. За Асіповічы традыцыйна выступалі Таццяна Гурская і Дзмітрый Васіленка. Першая стала пераможцай у сваёй узроставай групе: прабегла 42 км 195 м за 3:29:32, а Дзмітрый заняў 4 месца (3:19:36). Абсалютны ж пераможца марафону, як і ў мінулым годзе, — жыхар Беразіно Генадзь Жаўронак: ён прабег дыстанцыю за 2:37:09.

марафон 2016 03

марафон 2016 12

Марыя ТАЛЕЙКА. Фота аўтара.

Последние новости

Власть

“Надо решать вопрос”. Лукашенко поручил разобраться с проблемами на “АМКОДОРе”

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Создать условия для людей. Лукашенко обозначил задачи по развитию поселков городского типа

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

Тематическую прямую телефонную линию проведет и.о. первого заместителя начальника Могилевской таможни Дерезовский Дмитрий Евгеньевич

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко во время рабочей поездки в Витебскую область посетил Оршанский лесхоз

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском районе проходит Неделя детской безопасности

21 апреля 2025
Читать новость
Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость