Асіпаўчане, працоўнае лета ўжо хутка!

Асіпаўчане, працоўнае лета ўжо хутка!

“Новыя сябры, новыя ўражанні, новая прафесія, магчымасць зарабіць” – вось асноўныя перавагі дзейнасці ў студэнцкіх атрадах. Хоць на дварэ яшчэ сакавік, але план працоўнага лета ўсе зацікаўленыя ўстановы і арганізацыі пачынаюць распрацоўваць ужо зараз. З гэтай жа нагоды ў сярэдзіне месяца ў Магілёве адбыўся абласны вучэбны семінар па пытаннях арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў у працоўным семестры-2016, на якім прысутнічалі і прадстаўнікі асіповіцкай моладзі.

studotryad

Як адзначае галоўны спецыяліст мясцовага райкама БРСМ Анастасія Гоціна, акрамя так званай стандартнай працоўнай праграмы, маладых людзей чакаюць і некаторыя навінкі. Напрыклад, у Мсціславе арганізуецца зводны атрад са ўсёй вобласці, які адбудуе пешаходную вуліцу ў горадзе да абласных “Дажынак-2016”. Акрамя таго, у гэтым годзе будуць стварацца выязныя працоўныя атрады. Што тычыцца апошняга, то гэта ініцыятыва з разраду “ўсё новае – гэта добра забытае старое”: у савецкія часы моладзь з задавальненнем ездзіла па ўсёй вялікай краіне і паспявала не толькі папрацаваць, але і ўбачыць новыя мясціны, пазнаёміцца з цікавымі людзьмі і, самае галоўнае, пажыць самастойна, адчуць водар паходнай рамантыкі, сяброўства і ўзаемападтрымкі. Цяпер такую магчымасць, толькі ў межах вобласці, атрымаюць і сучасныя студатрадаўцы.

Зараз вядзём перамовы з арганізацыямі раёна наконт летняй занятасці моладзі, – расказвае першы сакратар РА ГА “БРСМ” Ганна Дземідок. – Традыцыйна гэта будуць будаўнічыя, сельскагаспадарчыя, экалагічныя і сэрвісныя атрады. У мінулым годзе працаўладкавалі больш за 300 хлопцаў і дзяўчынак, у бягучым прыблізна такую ж колькасць моладзі плануем забяспечыць летняй падпрацоўкай. Дарэчы, жадаючых зарабіць даволі неблагія грошы звычайна шмат, таму не марнуйце час, прыходзьце да нас.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем