Пазітыўны і актыўны асіпаўчанін Уладзімір Кулакоў

Пазітыўны і актыўны асіпаўчанін Уладзімір Кулакоў

Нярэдка кажуць, што сучасная моладзь нічога рабіць не хоча, нічым не цікавіцца. А вось 28-гадовы Уладзімір Кулакоў з гэтым катэгарычна не згодны! Намеснік начальніка службы сувязі філіяла «Асіповіцкае УМГ»

ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь”, член Маладзёжнага парламента пры райсавеце дэпутатаў, актыўны вандроўца, зацікаўлены вынаходнік і зацяты аптыміст — усё гэта менавіта пра Уладзіміра.

кулаков

Сам з пасёлка Сасновы, да 9 класа вучыўся ў Лапіцкай школе, потым — каледж сувязі, — расказвае малады чалавек. — Але на гэтым адукацыя не спынілася: у 2006 паступіў у Белдзяржуніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, які закончыў на выдатна. I адразу трапіў на працу ў Белтрансгаз. Пачынаў звычайным электраманцёрам, потым — інжынер, ну а наступнай была пасада намесніка начальніка. А ўжо калі прыйшоў працаваць, завочна працягнуў адукацыю і атрымаў ступень магістра тэхнічных навук у тым жа БДУIР. Акрамя таго, прымаў удзел у міжнародных канферэнцыях, звязаных з пытаннямі сувязі, — гэта таксама цэнны прафесійны вопыт.

Увогуле, лічу, што вельмі пашанцавала з месцам працы: заняты па спецыяльнасці, прысутнічаюць і прастора для развіцця, і стымул для самаадукацыі. Тым больш што пра апошняе забываць ніколі нельга ў любым узросце. А заадно і рацыяналізатарствам займаюся: за 6 гадоў працы на прадпрыемстве ўжо з дзясятак новых ідэй распрацаваў.

Дапамагае вынаходніцтву і развіццю ўяўлення чытанне фантастыкі. Як адзначае Уладзімір, шмат таго, пра што раней марылі пісьменнікі, мае права на жыццё. Той жа тэлефон таксама калісьці быў фантастыкай — а зараз? Таму малады чалавек упэўнены: калі прыкласці намаганні, можна ажыццявіць шмат фантастычных задумак.

Чым яшчэ займаецца Уладзімір? Акрамя роднай, ведае англійскую, а ў апошні час вывучае польскую мову. Плюс да гэтага — мовы праграмавання, якія патрэбны і ў яго прафесійнай дзейнасці, і проста для агульнага развіцця. А для трэніроўкі памяці завучвае вершы класікаў.

кулаков2

Безумоўна, не стаіць убаку і спорт: асабліва прывабліваюць Уладзіміра валейбол і плаванне. Дарэчы, у спаборніцтвах па апошнім ён рэгулярна прымае ўдзел і займае прызавыя месцы. Трэніроўкі ў басейне — абавязкова. А зімой з задавальненнем становіцца на канькі.

Добры спосаб правесці вольны час для Уладзіміра — падарожжы як па роднай краіне, так і за мяжой. Прычым у асноўным гэта самастойныя паездкі, без дапамогі турфірм. Такім чынам і паглядзець можна больш, і новых сяброў знайсці.

Параіў бы многім маладым людзям адразу паездзіць па роднай краіне, даведацца пра родную культуру і суайчыннікаў, — адзначае малады чалавек. — Крыўдна часам бывае, калі кажуць, што за мяжой у разы лепш: у нас жа столькі ўсяго цікавага і прывабнага, трэба толькі звярнуць на гэта ўвагу! Заўсёды паказваю сваім замежным гасцям розныя куточкі Беларусі: і сталіцу, і іншыя гарады і вёскі. I добрыя водгукі не толькі радуюць, але і сапраўды натхняюць, прымушаюць рабіць сваю працу лепш і лепш.

А што тычыцца пастаяннага “сядзення” ў інтэрнэце, якое практыкуе сучасная моладзь, то проста трэба крыху пашыраць межы. Напрыклад, не толькі гутарыць з сябрамі, але і займацца самаадукацыяй — у сетцы для гэтага шмат магчымасцей.

І самае галоўнае: паважайце сваіх бацькоў. Сам за ўсе свае дасягненні менавіта ім удзячны!

“Падарожжы, вынаходніцтва, літаратура і адкрытасць усяму новаму” — вось прыярытэты жыццёвага ўкладу Уладзіміра Кулакова. I, здаецца, ён мае рацыю…

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость