Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Дамы і кватэры 5.040 сем’яў жыхароў Асіповіччыны, у якіх выхоўваюцца дзеці да 18 гадоў, будуць абследаваны камісіямі да 20 мая на прадмет наяўнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

Дыплом I ступені ў абласным аглядзе-конкурсе рэгіянальных метадычных службаў і клубных сістэм Магілёўшчыны “Пошук. Творчасць. Поспех” атрымаў аддзел народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы ДУК “ЦКС Асіповіцкага раёна” ў намінацыі “Лепшая метадычная служба”.

Новы від прадукцыі рыхтуецца прадставіць у хуткім часе ААТ “Асіповіцкі хлебазавод”: на паліцах нашых прадуктовых магазінаў з’явяцца пернікі “Малочныя” і “Шакаладныя”. У гэтыя дні мясцовыя хлебапёкі заняты вытворчасцю прысмакаў да каталіцкага Вялікадня — плануецца выпекчы 2 тысячы кулічоў 6 найменняў, з якіх два новыя — кекс “Вясна-красна” і “Велікодны з арахісам”.

“Вырасту, стану банкірам” — гэты фотаконкурс, праведзены Нацбанкам РБ, стаў шчаслівым для 8-класніка СШ № 4, удзельніка народнага фотаклуба “Раніца” РЦК Дзяніса Ерашэвіча. Юнак — лідар у намінацыі “Мой любімы банк”, таксама заняў другое месца ў “Лепшым чорна-белым кадры”.

Добраўпарадкаванне тэрыторыі — асноўнае пытанне на парадку дня ў Свіслацкім сельсавеце. Падрыхтаваны дакументы на знос 3 безгаспадарчых пустуючых дамоў, знесена 420 метраў старой агароджы. З мэтай вызначэння фронту работ ажыццяўляецца  аб’езд могілак.

Сайт газеты “Асіповіцкі край” штомесяц наведвае больш за 9 тысяч чалавек. У студзені зафіксавана 9.968 гасцей інтэрнэт-рэсурсу “раёнкі”, у лютым — 9.269.

Дадатковы інфармацыйны выпуск “Радыё Магілёў” “Мясцовы час. Асіповічы” выйдзе 28 сакавіка ў 17.30.

1.015 газавых воданагравальнікаў знаходзіцца ў шматкватэрным жылым фондзе Асіповіччыны, з якіх за люты-сакавік 997 абследавана працаўнікамі філіяла “Бабруйскае вытворчае ўпраўленне” РУП “Магілёўаблгаз”. Выдадзена 176 прадпісанняў на замену абсталявання і сістэмы дымавыдалення, адключана 72 калонкі, падключана 36.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость