Да вяснова-палявых работ гатовы!

Да вяснова-палявых работ гатовы!

Хоць прырода і падрыхтавала нам сюрпрыз у выглядзе сакавіцкага снегападу, але працаўнікі сельскагаспадарчай галіны не страчваюць пільнасці. Сяўба павінна пачацца ў тэрмін — аб гэтым памятае кожны земляроб.

Падрыхтоўка да правядзення вясновых палявых работ на кантролі і ў кіраўнікоў рознага рангу. Тое пацвердзіў абласны семінар-нарада, які прайшоў на мінулым тыдні пад старшынствам кіраўніка камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Валерыя Сямёнава на базе нашага раёна. У ім прынялі ўдзел памочнік Прэзідэнта — галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў, першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Марыніч, першы намеснік старшыні аблвыканкама Алег Чыкіда, старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч, начальнікі ўпраўленняў сельгасхарчу райвыканкамаў, іх намеснікі, начальнікі раённых інспекцый Дзяржтэхнагляду, галоўныя бухгалтары, начальнікі раённых інспекцый па насенняводстве, генеральныя дырэктары холдынгаў, іншыя кіраўнікі.

1

Удзельнікі мерапрыемства наведалі філіял “Белшына-агра” ААТ “Белшына”, дзе пазнаёміліся з ходам падрыхтоўкі тэхнікі да сяўбы. Дырэктар прадпрыемства Аляксандр Баброў расказаў аб зробленым, а наглядным пацвярджэннем служылі сельгасмашыны, што выстраіліся — адрамантаваныя і пафарбаваныя — на лінейку гатоўнасці.

Намеснік старшыні і начальнік аддзела механізацыі і энергетыкі аблсельгасхарчу Андрэй Кажамякін і Аляксандр Дзівакоў, выкарыстоўваючы інфармацыйныя стэнды, прааналізавалі сітуацыю ў дадзенай гаспадарцы і ў вобласці ў цэлым.

З вялікай увагай слухалі ўдзельнікі семінара дырэктара Цэнтра павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні вобласці Якава Яроцкага. На сучасным этапе важна беражліва ставіцца да расходу паліва, захоўваць шчыльнасць пасадкі, утрымліваць трактары і агрэгаты ў чысціні і парадку. На гэтыя і іншыя пытанні звярнуў увагу ў сваім выступленні Якаў Усцінавіч, а таксама падзяліўся сакрэтам, як дзейнічаць ва ўмовах сухога надвор’я, каб захаваць вільгаць у глебе, расказаў, як правільна праводзіць дыскаванне, якія прыборы могуць стаць надзейнымі спадарожнікамі ў працы, спыніўся на важнасці правільнай настройкі дазатара пры ўнясенні ўдабрэнняў, рэгулявання сеялкі пры сяўбе. Не адзін з прысутных звяртаўся з больш вузкімі пытаннямі да гэтага спецыяліста, на кожнае з якіх атрымаў дэталёвы адказ.

2

Заклапочанасць вясновымі палявамі работамі назіралася і ў час пераезду ў райцэнтр, дзе праходзіла пленарнае пасяджэнне. Раённыя кіраўнікі дзяліліся вопытам, уражаннямі, абмяркоўвалі, разважалі, гаварылі аб набалелым — было відаць, што раўнадушных сярод іх няма, кожны на сваім месцы стараецца выкарыстаць усе рэсурсы, каб пачатак чарговага сельскагаспадарчага сезона стаў удалым.

Дакументальнаму афармленню выкарыстання таварна-матэрыяльных каштоўнасцей, арганізацыі харчавання работнікаў гаспадарак, павелічэнню вытворчасці расліннага бялку за кошт зернебабовых культур, тэхналогіі вырошчвання рапсу — гэтым і іншым пытанням надзялілі ўвагу падчас пленарнага пасяджэння спецыялісты і практыкі. А навукоўцы з Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі звярнулі ўвагу на асаблівасці ўнясення мінеральных удабрэнняў пад розныя ві-ды культур з улікам глебы, надвор’я і іншых складальнікаў.

Гутарка ў гэты дзень была працяглай. Пытанні абмяркоўваліся няпростыя, надзвычай актуальныя. Генадзь Лаўранкоў паставіў задачу: 24-25 сакавіка ўся тэхніка ў вобласці павінна стаяць на лінейцы гатоўнасці, насенне да гэтага часу нарыхтавана і сельгаспрадпрыемствы гатовы да выезду ў поле. Леанід Марыніч нагадаў аб неабходнасці прымянення мер па зніжэнні сабекошту паліва, ашчадных адносінах да энерганасычанай тэхнікі, правядзенні рамонту на патрэбным узроўні. Алег Чыкіда патрабаваў навесці парадак у бухгалтарскім уліку, а таксама даў шэраг іншых распараджэнняў.

Вясновы дзень год корміць. Памятаючы гэту прымаўку, кожны працаўнік уступае ў чарговы гаспадарчы сезон з мерай уласнай адказнасці за будучы ўраджай.

Iна ЗАСКЕВІЧ. Фота аўтара.

Последние новости

Спорт и туризм

Спортсмены из Осиповичей стали призёрами первенства по лёгкой атлетике

9 октября 2024
Читать новость
Спорт и туризм

Юные баскетболисты из Осиповичей вернулись с медалями с первенства области

9 октября 2024
Читать новость
Общество

В Осиповичском районе на 1 сентября из 28 600 лицевых счетов 2 131 имел просроченную задолженность по оплате жилищно-коммунальных услуг

9 октября 2024
Читать новость
Культура

В районном историко-краеведческом музее проходит выставка “Осиповичи промышленные”

9 октября 2024
Читать новость
Общество

В Осиповичском свеклоприемном пункте Слуцкого сахарорафинадного комбината идет приемка нового урожая корнеплодов

9 октября 2024
Читать новость
Культура

Экспозицию районного историко-краеведческого музея пополнит коллекция средневекового холодного оружия

9 октября 2024
Читать новость

Рекомендуем