Асіповіцкі раён: «Наша мінуўшчына»

Асіповіцкі раён: «Наша мінуўшчына»

— так называецца адзін з раздзелаў Дараганаўскага комплекснага краязнаўчага музея, дзе сабраны экспанаты, што характарызуюць быт і адпачынак сялян у ХIX-першай палове XX стст.

— Драўляная саха, драўляныя і каменныя жорны, кросны на каркасе і на козлах, стацыянарны гліняны лучнік, які мясцовыя жыхары называюць «светачам», «перасветам» — гэта толькі невялікі пералік прадметаў побыту, якія захоўваюцца ў музеі, — гаворыць яго гаспадыня Жанна Караленя. — А па ўзорах нацыянальнага адзення з экспазіцыі музея быў створаны асіповіцкі строй, які прадстаўляў раён у 2008 годзе на абласным семінары «Нацыянальнае адзенне Магілёўскай вобласці». Рабілі касцюм майстры з раённага Цэнтра народных рамёстваў пад кіраўніцтвам Аляксандры Рыбак, а прадстаўляў яго на семінары народны ансамбль “Вяселле” Каўгарскага сельскага клуба. Раздзел пастаянна папаўняецца рэчамі, што прыносяць сюды сяльчане, якія неабыякавыя да спадчыны продкаў…

Ksyusha-Sitnik Ксюша Ситник

На здымку: вучаніца 9 класа Дараганаўскага ВПК Ксенія Сітнік за дэманстрацыяй ступы — прылады для апрацоўкі зерня на крупы. Ступу рабілі з кавалка тоўстага ствала дуба, граба, часам таполі або ліпы. У ствале выдзёўбвалі ці выпальвалі конусападобную выемку. Зерне ў ступе таўклі таўкачом. Яна была незаменнай з восені і да вясны. Дамашняя ступа лічылася не толькі гаспадарчай прыладай. Ёй прыпісваліся лячэбныя якасці: у ступе спрабавалі стаўчы хваробу як у дарослых і дзяцей, так і дамашняй жывёлы, пад ёй “марылі” ліхарадку. Выкарыстоўвалася яна і ў вясельным абрадзе. Каб у будучай сям’і былі і сыны, і дочкі, нявеста павінна была прысесці па чарзе і на ступу, і на таўкач.

Ніна ВІКТОРЧЫК. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем