Час у дарогу… або Як набыць білет праз інтэрнэт?

Час у дарогу… або Як набыць білет праз інтэрнэт?

Калісьці набыць або забраніраваць квіток на цягнік не выходзячы з дома ці офіса было праблематычна. Сучасныя тэхналогіі значна спрасцілі гэту задачу, і зараз пасажыры чыгункі сталі часцей купляць квіткі менавіта праз інтэрнэт. Лічбы толькі пацвярджаюць факт: за студзень з дапамогай электроннай сувязі было аформлена больш за 126 тысяч праязных дакументаў — на 29 тысяч больш, чым за аналагічны перыяд летась.

Увогуле ўдзельная вага продажу білетаў праз інтэрнэт ад агульнай колькасці праязных дакументаў, аформленых праз АСК «Экспрэс» у білетных касах, павялічылася да 11,9% (у 2015 годзе — 8,6%). Чаму людзі сталі часцей набываць праязныя дакументы праз інтэрнэт? Павелічэнне продажу квіткоў такім чынам — вынік сумеснай работы Беларускай чыгункі і ААТ «ААБ Беларусбанк»: напрыканцы мінулага года яны ўкаранілі праграму лаяльнасці «Экспрэс». Сутнасць яе ў  тым, што пры аплаце квіткоў, заказаных на сайце БЧ з выкарыстаннем карткі ААТ «ААБ Беларусбанк», яе трымальніку ажыццяўляецца залічэнне бонуса на карт-рахунак. Памер яго залежыць ад тыпу карткі і можа складаць 3-5%. Бонус залічваецца на заказы роўныя або тыя, якія перавышаюць 500 тысяч беларускіх рублёў.

Варта дадаць, што аплата праз інтэрнэт ідзе з выкарыстаннем аўтаматызаванай сістэмы адзінага механізму разлікаў па плацяжах (АРIП) Нацбанка. Таксама забяспечана магчымасць набыць праязны дакумент з дапамогай інтэрнэт-банкінгу ўсіх банкаў краіны і праз сістэмы электронных грошаў Easy Pay і WebMoney. Пасажыры могуць аплаціць квіткі па банкаўскіх картках Visa, Visa Electron, MasterCard, Maestro міжнародных плацёжных сістэм Visa International і MasterCard World Wide любога банка свету, а таксама карткамі сістэмы Белкарт.

Усяго летась на сайце Беларускай чыгункі было аплачана 1.470.200 праязных дакументаў (у тым ліку 1.304.600 з электроннай рэгістрацыяй) — 141% да ўзроўню 2014 года.

Ганна АБРАМКIНА.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость