Малочны флагман Асіповіччыны — філіял «Белшына-агра» ААТ «Белшына»

Малочны флагман Асіповіччыны — філіял «Белшына-агра» ААТ «Белшына»

ФіліялБелшынаагра” ААТБелшына”  званне малочнага флагмана Асіповіччыны атрымаў даўно, а мінулы год хоць і быў складаным, але пацвердзіў справядлівасць такога статусу: вытворчасць малака на балагектар — 46,6 кілаграма, рэалізацыя на 100 гектараў сельгасугоддзяў — 1.254,4 цэнтнера. Ад кожнай каровы ў гаспадарцы надоена 5.536 кілаграмаў малака (раён — 4.316) — 111% да аналагічнага папярэдняга перыяду.

Найлепшыя вынікі атрымалі малочнатаварныя фермы ў Ліпені, Свіслачы і Вязаўніцы, дзе сярэднегадавы надой ад каровы адпавядае 7.353, 6.889 і 6.105 кілаграмам малака адпаведна.

Фактараў, якія садзейнічалі чарговаму кроку наперад, можна назваць некалькі. Будучае малако бярэ свой пачатак яшчэ на сенажаці і кукурузных палетках. У агульным у час “зялёнага жніва” мехатрадам было назапашана 775 тон сена, 12.815 — сенажу, 20.797 — сіласу. Цяжкасцей сустрэлася нямала: з-за засушлівага надвор’я даводзілася перасяваць участкі аднагадовых траў, не атрымалася за-класці запланаваныя аб’ёмы зялёнай масы. І хоць па валавым паказчыку да пазалеташняга крыху не дацягнулі, аднак апраўдала чаканні якасць: усе кармы былі вышэйшага класу.

Зразумела, пры якасным рацыёне атрымліваецца і добрае малако — асноўная крыніца прыбытку. Крыху разлікаў. Рознасць паміж фізічнай і заліковай вагой сыравіны, здадзенай малочнаму перапрацоў-шчыку, летась склала 191 тону — пераводзячы на грошы, дадаткова атрымана выручкі за кошт тлустасці малака 858 мільёнаў рублёў, утрымання бялку звыш нарматыву — 287. У выніку плюс за кошт якасці выліўся ў 1 мільярд 145 мільёнаў рублёў. Сярэдні кошт рэалізаванага малака склаў 4.385 рублёў з улікам надбавак, тады як без дадатковай аплаты яно б каштавала  4.022 рублі. Згадзіцеся, што розніца адчувальная, калі размова ідзе аб дзясятках тон штодня.

На здымку: калектыў МТФ “Свіслач”.
На здымку: калектыў МТФ “Свіслач”.

Яшчэ лепш справы ідуць сёлета: за студзень вытворчасць малака вырасла да 131%, у лютым паказчык трымаўся каля 140. Толькі за першы месяц года гаспадарка зарабіла на яго рэалізацыі 4,6 мільярда рублёў — на 1,6 млрд больш, чым летась. Тлустасць малака адпавядала 4%, класам “экстра” здадзена 52%. Кожны дзень зараз прыносіць гаспадарцы за рэалізацыю “белага золата” каля 150 мільёнаў рублёў.

Спрыяла павелічэнню малочнага валу і своечасовае асемяненне кароў. Ужо не адзін год тэхнік-асемянатар  Віктар Мацвеенка ў ліку пераможцаў раённага спаборніцтва: вядомы спецыяліст забяспечыў атрыманне 112 цялят на 100 кароў і цялушак.

Выніковым аказалася наладжванне рэгулярнага дасканалага кантролю за работай ферм: штомесяц робіцца падрабязны аналіз, выяўляюцца слабыя месцы, разам шукаюцца шляхі выпраўлення хібаў. Існуе і гнуткая сістэма заахвочвання кіраўнікоў аб’ектаў жывёлагадоўлі. МТФ не спаборнічаюць паміж сабою, а галоўны прадмет параўнання — свае ж уласныя вынікі. І гэта, як паказала практыка, найбольш эфектыўна.

У любым поспеху важнае значэнне мае чалавечы фактар — і філіял заўсёды славіўся сваімі аператарамі машыннага даення. Напрыклад, Сняжана Жуковіч надаіла за год 394.299 кілаграмаў малака — па 8.389 кг ад каровы, прыплюсаваўшы да раней устаноўленага рэкорда 1.604(!) кілаграмы. Зараз гэтай руплівай працаўніцы даручана кіраваць фермай у Свіслачы. Сярэднегадавы надой у 8.018 кілаграмаў на рахунку даяра Аляксея Біцюна — ён у чарговы раз даказаў, што мужчыны з такой справай спраўляюцца ніколькі не горш за жанчын. 7.775 кг — вынік  Наталлі Грышановіч, 7.144 — Алены Рыжковіч. І гэта далёка не ўсе з тых, на каго можна і трэба раўняцца!

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость