Са святам вясны, асіпаўчанкі!

Лёля Багдановіч
Вясне насустрач
З галінкай мімозы
Насустрач вясне
Жанчына прывабная крочыць.
Хай горкія слёзы
На яве і ў сне
Не апякуць яе вочы.
Хай песціць усмешка
Задумлівы твар,
А сэрца ад шчасця спявае.
Пад зорнаю стрэшкай
У квецені мар
Хай гора яна не спазнае.
Шануйце матулю,
Дачушку, сястру,
Бабулю, каханую, жонку.
Пяшчотай атуліць
Няхай іхні сум
Мімозы духмяная гронка.


















