Асіповіцкія спартсмены ў вобласці — першыя!

Асіповіцкія спартсмены ў вобласці — першыя!

Сур’ёзны доказ таго, што ў раёне турбуюцца пра здаровы лад жыцця, — перамога Асіповіч у штогадовым спаборніцтве сярод гарадоў і раёнаў Магілёўшчыны па развіцці фізічнай культуры, спорту і турызму. Мацнейшымі мы сталі ў другой групесярод раёнаў з колькасцю насельніцтва звыш 25 тысяч чалавек.

Асіпаўчане рэгулярна прымаюць удзел у спаборніцтвах рознага ўзроўню па шэрагу відаў спорту, — расказвае намеснік начальніка РААСіТ Міхаіл Грыгорчык. Зразумела, прыемна, калі займаем высокія месцы, але і ўвогуле любы вынік заўсёды каштоўны. Дарэчы, летась найбольш удала паказалі сябе нашы плыўцы (1 месца), весляры на байдарках і каноэ, удзельнікі зімняга мнагабор’я «Здароўе» (трэцяе) у межах абласной спартакіяды школьнікаў, а таксама баксёры (першае) і юнакібаскетбалісты (другое) — на Алімпійскіх днях моладзі.

Не першы год існуе ў раёне і практыка перадачы юнакоў і дзяўчат, найбольш здольных да спорту, у вучылішчы алімпійскага рэзерву. У 2015 годзе ў Бабруйскае ВАР накіраваліся Максім Бортнік (бокс), Аліна Астаповіч і Мікіта Макарчык (лёгкая атлетыка), а футбалісты Максім Азараў, Аляксандр Лузан і Iлля Свірыдзенка — у спартвучылішчы Магілёва, Мінска і ФК “Шахцер” г. Салігорска. Кандыдатамі ў майстры спорту сталі плыўцы Максім Окрут і Раман Юрэня і байцы тай-боксу Ян Абрамчык і Максім Жук. А яшчэ шэраг землякоў уваходзіць у лік членаў, стажораў і рэзервіс-таў нацыянальных зборных па тайландскім боксе, плаванні і лёгкай атлетыцы.

Як адзначае Міхаіл Антонавіч, зараз фізкультурай і спортам актыўна займаюцца амаль 10 тысяч жыхароў Асіповіччыны — больш за 20% ад усёй колькасці насельніцтва. Працуюць з імі 118 трэнераў, інструктараў, настаўнікаў фізкультуры і г.д. Выдзяляемся мы і колькасцю аграсядзіб: 28 — адзін з вышэйшых паказчыкаў у вобласці.

Прыпыняцца на дасягнутым нельга, напрыклад, правядзём традыцыйныужо 34 — Асіповіцкі міжнародны марафон, чакаюць выступленні на раённай спартакіядзе па плаванні сярод арганізацый і кіруючых работнікаў, рэспубліканскім этапеЗалатой шайбы”, удзел ФК “Асіповічы” ў чэмпіянаце і шмат іншага, — адзначае ён. У планахне зніжаць тэмпаў развіцця, цесна супрацоўнічаць з працоўнымі калектывамі, рознымі аб’яднаннямі і арганізацыямі. З фізкультурай і спортам трэба сябраваць кожнаму!

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем