Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 22 па 28 лютага зафіксавана парушэнне антыалкагольнага заканадаўства і канфіскавана 216 літраў самагону і брагі.

Два чалавекі скончылі жыццё самагубствам, тры знойдзены без прыкмет гвалтоўнай смерці.

22 лютага ў стане таксічнага ап’янення затрыманы раней судзімы 28-гадовы асіпаўчанін.

26 чысла ў бальніцу з траўмай дастаўлены і шпіталізаваны 67-гадовы асіпаўчанін. Цялесныя пашкоджанні атрыманы ў стане алкагольнага ап’янення пры падзенні з 3-метровай лесвіцы. На наступны дзень з траўмай у коме дастаўлены п’яны грамадзянін 1971 г.н., які ў рэанімацыі памёр.

27 лютага неўстаноўленая асоба скрала з аўтамашыны антэну для радыёстанцыі коштам 400 тысяч рублёў. У гэты ж дзень на вул. 60 гадоў Кастрычніка 33-гадовы асіпаўчанін парэзаў 2 колы на машыне «Рэно-Твінго».

РАСК

Узбуджана 16 крымінальных спраў. У тым ліку ў адносінах да двух раней несудзімых асіпаўчан — за прыгатаванне і захоўванне 0,2184 г опія і за захаванне 0,0103 г псіхатропнага рэчыва; да абавязанай асобы, якая ўхілялася ад работы і павінна дзяржаве каля 13 млн рублёў; да дзвюх асоб, якія завалодалі чужымі банкаўскімі карткамі і скралі ў агульным звыш мільёна рублёў; да навучэнца каледжа, які ўчыніў хуліганства ў адносінах да вучня СШ № 1.

ДАI

Папярэджана 103 парушэнні правіл дарожнага руху, прыцягнуты да адказнасці 1 нецвярозы вадзіцель, 28 парушальнікаў хуткаснага рэжыму, 15 пешаходаў. Здзейснена 10 ДТЗ з механічнымі пашкоджаннямі і 1 — з цялесным.

26 лютага на 77 км аўтадарогі Мінск-Гомель паблізу п. Сасновы 38-гадовы асіпаўчанін на аўтамабілі «Мерседэс-Бенц-412» наехаў на жыхара Лагойска, які раптоўна выйшаў на праезную частку. Апошні з цялеснымі пашкоджаннямі быў шпіталізаваны.

АУСТ

Зарэгістравана 2 супрацьпраўныя здарэнні, складзена 69 адміністрацыйных пратаколаў, да-стаўлены ў спецізалятар 3 чалавекі, устаноўлена месцазнаходжанне 3 асоб, што знаходзіліся ў вышуку. Суправоджана 64 цягнікі, з якіх знята 4 правапарушальнікі. Узбуджаны 2 крымінальныя справы.

Дэпартамент аховы

Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 9 чалавек, у тым ліку па фактах самагонаварэння, дробнага хуліганства, парушэнняў правіл дарожнага руху і сямейнай сваркі — па аднаму, за з’яўленне ў нецвярозым выглядзе ў грамадскіх месцах.

Спецізалятар

Дастаўлена 38 і размешчана на працверажэнне 36 чалавек, з іх 3 жанчыны, 5 сямейных скандалістаў і 4 асобы, якія здзейснілі дробныя хуліганствы.

IАЖіРС

Складзена 2 пратаколы за парушэнне правіл рыбалоўства.

Последние новости

Культура

Интересные факты про районный центр народных ремесел и декоративно- прикладного искусства в Осиповичах

12 октября 2025
Читать новость
Культура

Как организована работа Осиповичского районного центра культуры и досуга?

12 октября 2025
Читать новость
Общество

Уважаемые работники культуры, ветераны отрасли, примите поздравления с Днем работников культуры!

12 октября 2025
Читать новость
Общество

112 добрых спраў

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Служить, как отец: история Павла Зиновенко из Осиповичского РОЧС

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 октября

11 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем