Акцыя “Тут жыве ветэран” стартавала на мінулым тыдні ў Асіповіцкім раёне

Акцыя “Тут жыве ветэран” стартавала на мінулым тыдні ў Асіповіцкім раёне

Рэспубліканская акцыя “Тут жыве ветэран” у нашым раёне стартавала на мінулым тыдні. Прадстаўнікі райарганізацый ГА “Беларускі фонд міру” сумесна з райсаветам ветэранаў пры ўдзеле моладзі, піянераў і ваеннаслужачых, аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі і адукацыі, спорту і турызму райвыканкама наведалі ўдзельнікаў вайны Міхаіла Падвойскага і Сяргея Карнеева. Каля дзвярэй кватэр, дзе пражываюць гэтыя паважаныя людзі, былі замацаваны таблічкі з надпісам: “Тут жыве ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Дзякуй за Перамогу!”. Гаспадары разам з кветкамі атрымалі ў падарунак кнігу “Памяць” і кнігу-сповед аб вайне, выдадзеную Віктарам Хурсікам.

ветеран ветеран3

Міхаіл Паўлавіч перадаў у рэдакцыю свае новыя вершы, падзяліўся з сённяшнімі салдатамі сваім меркаваннем аб тым, што вайна была іменна народнай.

Сяргей Пятровіч здзівіў моладзь сваёй салдацкай выпраўкай, якую захаваў і зараз. Былы танкіст паабяцаў прыняць удзел у раённым святочным мітынгу, прысвечаным Дню Перамогі.

ветеран2 ветеран4

Да 9 мая прадстаўнікі ўлады і грамадскіх аб’яднанняў наведаюць усіх ветэранаў вайны, і на дзвярах кожнага з’явяцца памятныя дошкі. Людзі павінны ведаць тых, каму яны абавязаны мірным жыццём!

Iна ЗАСКЕВIЧ. Фота Ніны Царык.

Последние новости

Общество

12 июня бизнес-встреча для малого и среднего бизнеса — «Тренды 2025 для вашего бизнеса»

9 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 9 июня

9 июня 2025
Читать новость
Общество

Где в Осиповичском районе можно купаться не нарушая закон?

7 июня 2025
Читать новость
Общество

Бойцы студотрядов Осиповичского района приступили к работе

7 июня 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Реалии нацистской оккупационной политики в Беларуси на примере Осиповичского и соседних с ним районов.

7 июня 2025
Читать новость
Здравоохранение

В Осиповичскую центральную районную больницу уже поступило 238 новых компьютеров, приобретенных за счет республиканского бюджета

7 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем