Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама на ўліку стаіць 14.571 пенсіянер, у тым ліку 865 адзінокіх, 74 ветэраны вайны, 149 асоб, якія перанеслі пакуты ад яе наступстваў. Выдаткі на выплату пенсій за мінулы год склалі 459,8 млрд руб. Сярэдні памер працоўнай пенсіі ў канцы года — 2,7 млн руб.

Гандлёвае абслугоўванне насельніцтва раёна ажыццяўляюць 530 аб’ектаў рознічнага гандлю, з іх 207 магазінаў, у тым ліку ў сельскай мясцовасці — 68; 6 гандлёвых цэнтраў, 11 аб’ектаў бытавога абслугоўвання. Жыхароў вёсак абслугоўвае 8 аўтамагазінаў, абсталяваных ізатэрмічнымі скрынямі. Летась тавара-зварот апошніх склаў 11,6 млрд руб.

Як паведамілі ў ЦРБ, адзінокім пажылым людзям паліатыўная меддапамога аказваецца ў Бабруйскім анкалагічным дыспансеры і на 35 койках сястрынскага догляду ў Дараганаўскай бальніцы, 10 койках Ялізаўскай і такой жа колькасці — Лапіцкай участковых бальніц.

“Падлетак і закон” — раённы “круглы стол” пад такой назвай прайшоў на базе СШ № 1. У ім прынялі ўдзел 21 школьнік, які знаходзіцца на прафілактычным  уліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх, і столькі ж, што стаяць на ўнутрышкольным уліку. Перад імі выступілі пракурор Аляксандр Канецкі, начальнік аддзялення па незаконным абароце наркотыкаў і процідзеянні гандлю людзьмі РАУС Вадзім Баложка, начальнік IСН Вячаслаў Яшкін.

У ДУКВП “Райсэрвіс”, каб расквеціць вясну больш яркімі колерамі, кіпіць работа ў цяпліцы. Майстар Святлана Фіняк расказвае, што працаўніцы займаюцца падрыхтоўкай расады. Перавагу аддаюць насенню стракатых кветак з яркай афарбоўкай і працяглым перыядам цвіцення, такіх, як сальвія, петунія, агератум, цэлозія. На зіму на цэнтральнай вуліцы высадзілі цюльпаны. Плануюць дадаткова разбіць клумбы.

Напярэдадні 8 Сакавіка жанчынам будзе карысна даведацца, што студыя прыгажосці «Срэбра» зараз пераехала на вуліцу Сумчанкі, 43 (насупраць «Оптыкі»).

“Станем бліжэй” — з такім дабрачынным праектам наведалі сталічныя валанцёры спецшколу-інтэрнат. Канцэрт вялі Арына Войт і Заал Ярадангуліеў, выступалі Дзіяна Шыманоўская, Павел Пашко, поп-група “Дэ-люкс”, танцавальны калектыў “Німфея” і другія. Выхаванцы не толькі пагля-дзелі выступленне, але і патанцавалі разам з ар-тыстамі, мелі з імі стасункі і атрымалі ў падарунак садавіну, салодкія ласункі, памперсы, так неабходныя многім. На памяць жа атрымалі і фотаздымкі, і станоўчыя эмоцыі.

Адметна, што валанцёрская група падключыла да праекта студэнтаў, работнікаў банка, усіх, хто неабыякавы да лёсу хворых дзяцей. Прыемна, што ў праекце прынялі ўдзел і асіпаўчане. Напрыклад, Наталля Махо-ніна з мужам прывезлі выхаванцам школы цацкі і вопратку.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем