У Асіповіцкім райвыканкаме. Прафілактыка дапамагае

У Асіповіцкім райвыканкаме. Прафілактыка дапамагае

 

На парадак дня пасяджэння райвыканкама, якое пад началам старшыні Пятра Шукаловіча прайшло

24 лютага на базе Вяззеўскага сельсавета, было вынесена адно пытанне: “Аб рабоце грамадскіх фарміраванняў і суб’ектаў прафілактыкі па забеспячэнні бяспечнай жыццядзейнасці на тэрыторыі Асіповіцкага раёна”.

Актыўны ўдзел у ім прыняў начальнік упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі УУС Магілёўскага аблвыканкама Павел Смірноў, асноўны даклад зрабіў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шаўлюга, а пэўныя накірункі дзейнасці больш падрабязна асвятлілі начальнікі РАУС і райаддзела па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Рыжанкоў і Iгар Логвін і старшыня Вяззеўскага сельвыканкама Iван Вярыга. Вось толькі асобныя з прыведзеных лічбы-факты.

У раёне памяншаецца колькасць пажараў і гібелі людзей на іх. Найбольшая іх колькасць зафіксавана ў Пратасевіцкім сельсавеце — 10, Ліпенскім і Вяззеўскім — па 8, Лапіцкім — 2. Сёлета ў раёне іх адбылося 7 (летась — 8), ахвяр няма.

Летась аглядавымі камісіямі правераны 20.955 домаўладанняў, накіравана 501 інфармацыя для прыняцця мер рэагавання.

У параўнанні з 2014 годам у наяўнасці на 4,4% (679-649) зніжэнне колькасці рэгіструемых злачынстваў па лініях усіх службаў. Узровень злачыннасці на 10 тысяч насельніцтва паменшыўся з 137,2 да 132,6. Прафілактычныя мерапрыемствы дапамаглі зменшыць негатыў у грамадскіх месцах (145-109), у сферы сямейна-бытавых адносін            (22-13). Значна больш — 461-687 — складзена ад-міністрацыйных пратаколаў. Разам з тым колькасць злачынстваў на тэрыторыях Вяззеўскага, Ліпенскага, Свіслацкага, Ялізаўскага, Лапіцкага і Татаркаўскага сельсаветаў вырасла.

У нас дзейнічаюць 37 добраахвотных дружын, у складзе якіх 316 чалавек. Летась з удзелам дружыннікаў складзена 603 пратаколы, колькасць выхадаў на дзяжурства — 8.031 чал/дзень. Парушалі графік дзяжурстваў дружыны ВУП “Малочны полюс”, ААТ “Асіповіцкі хлебазавод” і “Гандаль”, УКП ЖКГ, УА “Асіповіцкі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж”.

З мэтай аховы грамадскага парадку і прафілактыкі правапарушэнняў рашэннямі раённага і сельскіх выканкамаў арганізавана работа 13 саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку. За год праведзена 160 іх пасяджэнняў, на якіх разгледжаны 1.157 асоб, патрабуючых да сябе павышанай увагі — на 151 больш, чым у 2014 годзе. Па хадайніцтву саветаў 142 чалавекі працаўладкавана і 43 закадзіравана. Абавязкова трэба падцягваць прафілактычную работу па папярэ-джанні злачынстваў і правапарушэнняў у Карытненскім і Татаркаўскім саветах ГПАП.

Последние новости

Общество

В Могилевской области стартовал республиканский семинар-совещание

29 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь очень хочет активизировать сотрудничество с Эфиопией

29 июля 2025
Читать новость
Афиша

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

29 июля 2025
Читать новость
Общество

И вновь турслет! Спартакиада работающей молодежи Осиповичского района прошла 25-26 июля

29 июля 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый мужчина при выгуле на улице бьет свою собаку. Как это остановить?” Отвечает участковый инспектор милиции

29 июля 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 21 по 17 июля

29 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем