Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 15 па 21 лютага зафіксавана парушэнне антыалкагольнага заканадаўства і канфіскавана 266 л брагі. У ходзе агляду дома ў 40-гадовага жыхара Галынкі супрацоўнікамі АНіСГЛ выяўлена незаконнае захаванне наркатычнага сродку. Непрацуючы грамадзянін в. Ручэй спрабаваў выкрасці з хлява МТФ ААТ “Лапічы” цялушку коштам каля 6 млн рублёў. Неўстаноўленыя асобы ў магазіне “Дабраном” (вул. Ленінская) скралі прадуктаў харчавання і спіртнога амаль на 5 мільёнаў. Жыхар Ялізава выкраў у аднасяльчаніна незарэгістраванае ружжо. Спынены пошук 3 чалавек.

РАСК

Узбуджана 14 крымінальных спраў.

У студзені раней несудзімы жыхар в. Малінаўка здзейсніў дзеянні сексуальнага характару ў дачыненні непаўналетняй.

Пракуратура ўзбудзіла справу ў адносінах да раней судзімага рабочага ААТ “Бярэзіна-Агра-Люкс”, які ў стане алкагольнага ап’янення ў лістападзе прычыніў лёгкія цялесныя пашкоджанні жыхару Ялізава.

ДАI

Папярэджана 108 парушэнняў ПДР, прыцягнуты да адказнасці 3 нецвярозыя вадзіцелі, 24 парушальнікі хуткаснага рэжыму, 33 пешаходы.

26 лютага праводзіцца Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху “Ад сумлення не скрыцца”, накіраваны на прафілактыку здарэнняў, удзельнікі якіх пакідаюць месца ДТЗ.

АУСТ

Зарэгістравана 25 супрацьпраўных здарэнняў, складзены 82 адміністрацыйныя пратаколы, дастаўлены ў спецізалятар 1 чалавек, устаноўлена месцазнаходжанне 2 асоб, што знаходзіліся ў вышуку. Суправоджана 80 цягнікоў, з якіх знята 3 правапарушальнікі. Узбуджана крымінальная справа за крадзеж.

Спецізалятар

Размешчана 44 чалавекі, з іх 3 жанчыны і столькі ж сямейных скандалістаў; 2 асобы, якія здзейснілі дробныя хуліганствы.

IАЖіРС

Складзена 2 пратаколы за парушэнне ляснога заканадаўства, па аднаму — за незаконную рыбалку і невыкананне правіл утрымання водаахоўных зон.

Последние новости

Общество

Дзе купіць бульбу ў Асіповічах: цэны, гатункі і парады землякоў

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня народного единства прошли велопробег «Долг памяти» и церемония открытия восстановленного памятника «Партизаны»

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Абярэг ад жыццёвых нягод

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с заместителем председателя райисполкома

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дополнительное образование в Осиповичах: актуальный список кружков для детей

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем