Сельская гаспадарка і не толькі

Сельская гаспадарка і не толькі

Як расказаў дацэнт кафедры буйной жывёлагадоўлі і перапрацоўкі жывёлаводчай прадукцыі Беларускай дзяржсельгасакадэміі, кандыдат сельскагаспадарчых навук Аляксандр Марусіч, гэта ўстанова ў Горках — буйны навукова-даследчы цэнтр, які аб’ядноўвае 16 вучэбных карпусоў, 14 студэнцкіх інтэрнатаў, бібліятэку з кніжным фондам больш за 1 мільён экзэмпляраў, вучэбна-доследную гаспадарку, батанічны сад і дэндрарый са шматлікімі рэдкімі і каштоўнымі відамі дрэў і кустарнікаў. У апошнія гады пабудаваны шэраг аб’ектаў, якія дазваляюць павысіць узровень падрыхтоўкі спецыялістаў АПК, робяць гэты працэс практыкаарыентаваным. Для плённага адпачынку студэнтаў функцыянуе Дварэц культуры, спарткомплекс са стадыёнам і басейнам, ландшафтная гідрапаркавая зона.

— Асіповіцкімі студэнтамі задаволены, — адзначыў Аляксандр Рыгоравіч, — яны маюць добрую падрыхтоўку, заўсёды актыўныя ў справах ВНУ, мэтанакіраваныя і зацікаўленыя. Напрыклад, атрымліваў веды ў нас на зааінжынерным факультэце сённяшні кандыдат сельскагаспадарчых навук Сяргей Сідарэнка, якога землякі ведаюць як кіраўніка калгаса “Авангард”.

Да яго “раёнка” і звярнулася ў першую чаргу, каб даведацца, чым больш за ўсё запомнілася вучоба ў сельгасакадэміі.

— Тут створаны спрыяльныя ўмовы для рэалізацыі асобаснага патэнцыялу студэнтаў. Моцны выкладчыцкі састаў — працуе звыш 600 чалавек, з якіх чатыры дзясяткі дактароў і прафесараў, каля трох соцень кандыдатаў навук і дацэнтаў. Добрая база. На кафедрах дзейнічаюць студэнцкія гурткі і лабараторыі, дзе можна паспрабаваць сябе ў практычнай сферы. Патрабуецца толькі адно — жаданне вучыцца. Думаю, тыя юнакі і дзяўчаты, хто выбярэ гэту ўстанову, не пашкадуюць, — расказаў Сяргей Васільевіч.

Падзяліліся сваімі меркаваннямі і іншыя выпускнікі БДСГА.

Уладзімір Калачоў, намеснік дырэктара ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”:

—Вучыўся на агранамічным факультэце, атрымаў у акадэміі і другую вышэйшую адукацыю — скончыў Вышэйшую школу аграбізнесу, што дало магчымасць авалодаць спецыяльнасцямі “Камерцыйная дзейнасць. Эканаміст”. Пераканаўся, што набытыя веды карысныя не толькі ў рабоце па спецыяльнасці, але і ў жыцці ўвогуле. Ну а што тычыцца студэнцтва, то, безумоўна, гэта лепшыя гады. У акадэміі шмат увагі надзяляецца фізічнаму выхаванню, часта праводзяцца спартыўныя спаборніцтвы. Словам, цікава.

Кіра Ліхадзіеўская, галоўны эканаміст ААТ “ЖорнаўкаАГРА”:

—Скончыла сельгасакадэмію ў 2013 годзе, па размеркаванні трапіла ў свой родны Асіповіцкі раён, дзе і засталася рабіць у гаспадарцы.

У Горках вучыцца падабалася: зручна размешчаны вучэбныя карпусы, усіх забяспечваюць інтэрнатам. Усё блізка, кампактна, камфортна. Ёсць шмат магчымасцей не толькі спасцігаць навуку, але і цікава бавіць вольны час.

Марына Сямёнава, загадчыца малочнатаварнага комплексу “Асавок” СВК “Калгас “Новы шлях”:

— Нярэдка ўспамінаю школу-ферму пры сельгасакадэміі, дзе “ўзбройваліся” практычнымі ведамі, асвойвалі розныя тэхналогіі даення кароў. Зараз прымяняю набытыя навыкі ў сваёй рабоце. Стаж пакуль невялікі — два гады, у працы не расчаравалася. Можа быць, мае значэнне і тое, што трапіла на адзін з сучаснейшых комплексаў, за якімі будучыня сельгасвытворчасці. У калгасе штодня колькасць атрымліваемага ад каровы малака ўзрастае — сёння ўжо больш за 16 кілаграмаў у суткі, што па-сапраўднаму радуе. Работа дае канкрэтны вынік, а гэта і ёсць у прафесіі самае дзейснае заахвочванне.

Последние новости

Новости

В Осиповичском районе проходит Неделя детской безопасности

21 апреля 2025
Читать новость
Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем