Асіповіцкі раён: чаканні ялізаўчан

Асіповіцкі раён: чаканні ялізаўчан

У наш час усе хочуць жыць камфортна, а для гэтага неабходна мець пад рукамі розныя зручнасці. У першую чаргу — водазабяспечанасць, ацяпленне і іншыя камунальныя выгоды.

У даволі вялікім пасёлку і зараз не ва ўсіх дамах ёсць водаправод — яго пакуль не маюць жыхары вуліц, прылягаючых да чыгуначнага моста.

Каб выправіць такі хіб, людзі правялі сход, на якім вырашылі падвесці ваду за ўласны кошт. Знайшлі паразуменне з ДУКВП «Водаканал», кіраўніцтва якога пастаралася ўсімі магчымымі спосабамі патанніць паслугу. Напрыклад, работнікі задзейнічалі бетоннае кола жыхароў, з дазволу некаторых гаспадароў пракладалі трубы праз іх агароды, каб скараціць шлях. Людзі ўнеслі сродкі, неабходныя для закупкі патрэбных матэрыялаў, а аплату за работу выканаўцы згадзіліся атрымаць з адтэрміноўкай. Самым дарагім аказаўся ўчастак пад чыгуначнымі рэйкамі: для работ пад імі спатрэбілася спецыяльная тэхніка і тэхналогія.

Амаль усё гатова, зараз чакаюць пацяплення, каб паставіць апошнюю кропку: пры больш нізкіх тэмпературах работа абыдзецца даражэй, таму жыхары згадзіліся крыху пачакаць. Да красавіка спадзяюцца атрымаць доўгачаканую ваду ў сваіх дамах, а пакуль іх патрэбы задавальняюць калодзежы і калонкі.

Чакаюць ялізаўчане і газ. Большасць пасялкоўцаў ужо радуюцца новым выгодам, якія ён дае, а 100 сямей, што ўвайшлі ў пяты кааператыў, пакуль у разгубленасці. Справа ў тым, што людзі цалкам аплацілі праект, не чакаючы паступлення бюджэтных сродкаў. Тэрмін яго дзеяння 2 гады, адзін ужо прайшоў, а неабходнай фінансавай сумы на яго рэалізацыю пакуль няма. «Райгаз» гатовы выканаць работы, як толькі паступяць грошы, і пытанне застаецца нявырашаным.

Тым часам у Ялізаве плануецца будаўніцтва новага дома. Ужо створаны кааператыў з 36 чалавек — нядрэнны паказчык для населенага пункта.

Пасля свавольстваў «Даніелы» тут не раз узнікалі перабоі з электрычнасцю — на вуліцы Астроўскага, на шляху да станцыі, і зараз адсутнічае святло. Але гэту праблему ў бліжэйшы час электрыкі абяцалі зняць з парадку дня.

З наступленнем вясны плануецца рамонт агароджы на мясцовых могілках.

Гандаль у пасёлку вя-дзецца даволі актыўна, прадстаўлены ўсе групы тавараў — ад прадуктаў да гаспадарчых, будаўнічых і аўтатавараў. Прычым, ёсць крамы рознай формы ўласнасці. Перажываюць людзі, што знік іх «Рай» — так называлася кафэ, якое зараз не працуе. Затое выстаўлены на аўкцыён будынак былога прафілакторыя, які можна набыць за 1 базавую велічыню.

Афіцыйнае беспрацоўе тут амаль адсутнічае: у чаканні рэанімацыі роднага завода яго працаўнікі часова ўладкаваліся на іншыя прадпрыемствы і ў калгасы. Яны вераць, што і на іх вуліцы будзе свята.

…Народ ідзе ў сельсавет з самымі рознымі пытаннямі спецыялісты разам з насельніцтвам стараюцца рабіць усё для развіцця роднага пасёлка.

Iна ЗАСКЕВIЧ.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем