Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 1 па 7 лютага канфіскавана 30 літраў брагі, знойдзены трупы без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці. У ходзе агляду дома па вул. Някрасава супрацоўнікамі АНіСГЛ канфіскавана здробненае рэчыва расліннага паходжання, якое належыць непрацуючай двойчы судзімай жанчыне. 2 і 5 лютага ў ЦРБ па дапамогу звярталіся жыхаркі райцэнтра, цялесныя пашкоджанні якім нанеслі муж і сужыцель, 3 лютага ў райаддзел паступіла заява ад жанчыны, якую таксама збіў муж.

РАСК

Распачата 12 крымінальных спраў.

З 25 снежня два беспрацоўныя жыхары Чэрвеньшчыны здзейснілі на тэрыторыі нашага раёна 8 крадзяжоў з аўтамабіляў, гаражоў і дамоў. Частка выкрадзенага канфіскавана.

Узбуджана справа супраць раней не судзімага мужчыны, які ў зале суда даў заведама лжывыя паказанні з мэтай дапамагчы абвінавачанай.

ДАI

Папярэджана 93 факты парушэння правілаў дарожнага руху, да адказнасці прыцягнута 4 нецвярозыя вадзіцелі, 14 парушальнікаў хуткаснага рэжыму, 13 пешаходаў. Адбылося 8 ДТЗ.

6 лютага ў 7.30 паблізу ад в. Цэль вадзіцель аўтамабіля “Iвека” праявіў няўважлівасць, сутыкнуўся з трактарам і ў выніку атрымаў цялесныя пашкоджанні, быў шпіталізаваны.

Увага! Па 13 лютага праводзяцца мерапрыемствы па папярэджанні ДТЗ з удзелам пешаходаў, веласіпедыстаў і іншых неабароненых удзельнікаў дарожнага руху.

АУСТ

Знойдзена 3 асобы, што знаходзіліся ў вышуку, зарэгістравана 19 здарэнняў, складзена 89 адміністрацыйных пратаколаў, суправоджана 50 цягнікоў, з якіх знята 2 правапарушальнікі.

Дэпартамент аховы

Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 19 чалавек, у тым ліку 2 сямейныя скандалісты, столькі ж парушальнікаў ПДР і 5 асоб, што перасоўваліся ў цемры без «флікераў». У грамадскіх месцах за паўторнае з’яўленне ў нецвярозым выглядзе затрымана 6, за распіццё алкаголю — 3 чалавекі.

Спецізалятар

Размешчана 50 чалавек, з іх 7 жанчын, 2 сямейныя скандалісты і 8 асоб, якія здзейснілі дробнае хуліганства.

IАЖіРС

2 адміністрацыйныя пратаколы складзены за парушэнне правілаў рыбалоўства, 1 — за незаконную вырубку.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем