Асіповіцкія народныя засядацелі: як загадваюць абавязак і сумленне

Асіповіцкія народныя засядацелі: як загадваюць абавязак і сумленне

18 лютага заканчваюцца паўнамоцтвы народных засядацеляў, якія на працягу апошняга пяцігоддзя ажыццяўлялі правасуддзе ў складзе раённага і абласнога судоў. Абласным Саветам дэпутатаў у чарговы раз зацверджаны склад грамадзян, якія да 2021 года надзелены паўнамоцтвамі народных засядацеляў і закліканы вяршыць правасуддзе нароўні з прафесійнымі суддзямі.

народные заседатели

Вітаючы ўдзельнікаў урачыстага сходу, які 2 лютага прайшоў у райвыканкаме, старшыня Асіповіцкага раённага суда Галіна Шыціна адзначыла, што ўдзел у ажыццяўленні правасуддзя — неад’емнае канстытуцыйнае права грамадзян нашай краіны, і карыстацца ім — вялікі гонар.

народны заседатели 3

Старшыня Магілёўскага абласнога суда Iгар Прошка паведаміў, што народнымі засядацелямі могуць быць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі ўзросту 25 гадоў, несудзімыя, не прызнаныя абмежавана дзеяздольнымi або недзеяздольнымi, не знаходзяцца на ўліку ў наркалагічных і псіханеўралагічных дыспансерах і гэтак далей. Ён спыніўся на паўнамоцтвах, правах, абавязках і гарантыях, якія прадстаўляюцца народным засядацелям, і асобна выдзеліў важную сацыяльную місію, якую забяспечвае інстытут народных засядацеляў — сувязь суда і грамадства. Таксама Iгар Браніслававіч падкрэсліў значнасць дзейнасці народных засядацеляў пры ажыццяўленні правасуддзя, калі разглядаюцца цяжкія і асабліва цяжкія крымінальныя справы, пакаранне па якіх перавышае 10 гадоў пазбаўлення волі, а таксама па ўсіх справах у дачыненні непаўналетніх: менавіта яны ўдзельнічаюць у самых складаных і сацыяльна значных судовых працэсах, дзе патрабуюцца грунтоўны падыход да высвятлення ўсіх абставін справы і гарантаванае выключэнне магчымасці судовай памылкі.

народные заседатели 2

Ва ўрачыстай абстаноўцы 210 жыхароў Асіповіччыны, больш за палову з якіх зацверджаны ў якасці народных засядацеляў паўторна, прынеслі і падпісалі прысягу, у якой пакляліся добрасумленна выконваць свае абавязкі, ажыццяўляць правасуддзе, падпарадкоўваючыся толькі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, быць непрадузятымі і справядлівымі — як загадваюць грамадзянскі абавязак і чалавечае сумленне.

 

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем