Знаёмцеся: Марат Янгалышаў

Знаёмцеся: Марат Янгалышаў

Марат Шакирович Янгалышев

Знаёмцеся:

начальнік разлікова-касавага цэнтра № 13 у г. Асіповічы

філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” – Магілёўскае абласное ўпраўленне

Марат ЯНГАЛЫШАЎ

Нарадзіўся 24 чэрвеня 1974 г. у г. Горкі Магілёўскай вобласці. У 1991 годзе закончыў мясцовую школу з залатым медалём і працягнуў адукацыю ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Атрымаў дыплом па спецыяльнасці “Эканоміка і кіраванне ў галіне АПК” з прысваеннем кваліфікацыі “Эканаміст-арганізатар сельскагаспадарчай вытворчасці”.

З мая 1996 па ліпень 2003 года працаваў у АСБ “Беларусбанк” у Горках: пачынаў з кантралёра-касіра аперацыйнага аддзела, а зволіўся з пасады галоўнага спецыяліста аддзела па рабоце з юрыдычнымі асобамі. У 2003-2006 гадах – аспірант кафедры аграбізнесу БДСГА, потым рабіў эканамістам крэдытнага аддзела аддзялення ААТ “Белаграпрамбанк” г. Горкі, праз паўгода стаў начальнікам РКЦ “Белаграпрамбанка” ў Дрыбіне. 6 студзеня прызначаны начальнікам Асіповіцкага філіяла.

– Чаму вырашыў пайсці ў эканамісты? Так склалася жыццё, – кажа Марат Шакіравіч. – Падзеі пачатку 90-х перамянілі ўсе папярэднія планы, таму падаў дакументы на самы прэстыжны ў той час эканомфак усесаюзнавядомай сельгасакадэміі.

У Асіповічы прыехаўпа размеркаванні”: з некалькіх прапанаваных месцаў выбраў гэты даволі вялікі і прыгожы горад. Розніцу адчуў адразу: калі ў Дрыбіне быў усяго тузін падначаленых, то тутамаль паўсотні. Але калектыў зладжаны, прафесійны, з усімі заданнямі спраўляецца, таму пакуль што ніякіх праблем не ўзнікае. Акрамя таго, большасць раёнаў вобласці сельскагаспадарчыя, а Асіповіччынапрамысловы. Гэта адметнасць сур’ёзная: наш банк арыентаваны ў асноўным на аграпрамысловы комплекс, таму павінен мяняць звыклы стыль працы, нешта ўвогуле пачынаць з нуля. Але, спадзяюся, усё атрымаецца. Ужо паспеў пазнаёміцца з некаторымі старшынямі калгасаўдамовіліся аб узае-мавыгадным супрацоўніцтве.

Як лічыць Марат Шакіравіч, падначаленыя павінны быць кампетэнтнымі ў сваёй сферы, умець даць адказ на кожнае пытанне, звязанае з дзейнасцю, каб любы кліент, фізічная ці юрыдычная асоба, застаўся задаволены і ў наступны раз захацеў прыйсці менавіта ў гэты банк. Добра ведаць сваю справу – абавязак любога спецыяліста, а ААТ “Белаграпрамбанк” – сістэмаўтвараючы, інвесціруе сродкі ў шэраг рэспубліканскіх праграм, таму адказнасць на яго супрацоўніках немалая.

Што тычыцца свабоднага часу, то яго ў Янгалышава няшмат. Калі ж выдаецца, то з задавальненнем чытае гістарычныя раманы, часам, калі хоча цалкам «адключыцца», можа і іранічныя дэтэктывы з паліцы дастаць. Падабаецца і спорт. Раней ён і сам рэгулярна займаўся, цяпер не надта здароўе дазваляе. Хаця самае галоўнае ў жыцці банкіра – выхаванне дзяцей: 16-гадовага Iвана і 12-гадовых двайнят Даны і Стаса. Пакуль яны не ведаюць, кім стануць у жыцці, але бацька не вы-ключае, што пойдуць па яго эканамічных слядах.

Марыя ТАЛЕЙКА. Фота Ніны ЦАРЫК.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем