Добраўпарадкаванне на Асіповіччыне: экалагічны аспект

Добраўпарадкаванне на Асіповіччыне: экалагічны аспект

Навядзеннем парадку на зямлі займаюцца розныя інстанцыі: праблема гэта шматгранная і вырашацца павінна комплексна. Iнспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, прадпрыемствы камунальнай гаспадаркі — менавіта тыя ўдзельнікі раённай “каманды добраўпарадкавання”, якія адказваюць за тое, каб прымаемыя ў гэтым накірунку дзеянні не пагаршалі стан прыроды.

Як жа складваліся адносіны паміж натуральным і штучным наваколлямі нашага краю на працягу мінулага года?

“Кантактныя зоны”

Рэкрэацыйныя зоны ў лясах, пляцоўкі для адпачынку на аўтадарогах забяспечваліся ўрнамі для збору смецця і біяпрыбіральнямі, праведзены касметычны рамонт разме-шчаных на іх тэрыторыі пабудоў. Завершана добраўпарадкаванне дзвюх зон адпачынку ў Дараганаўскім і Дрычынскім лясніцтвах.

Пад асаблівай увагай знаходзіліся лясы, якія прылягаюць да аўтадарог. Работнікамі ДЭУ № 73 і ДРБУ № 199 праведзена высечка каля 1.500 сухіх і аварыйных дрэў, знесена 15 гектараў кустоўя, скошана больш 6 тысяч гектараў пустазелля. З паласы адводу асіповіцкіх дарог вывезена амаль 108 тон смецця.

У 100-метровай зоне працягам 169 кіламетраў уздоўж шляхоў зносін ДДЛГУ “Асіповіцкі вопытны лясгас” паралельна са зносам аварыйных і сухастойных дрэў праводзіў высечкі прамежкавага карыстання, якія далі 11 тысяч кубаметраў драўніны.

Размешчаныя на Асіповіччыне тэрыторыі з асаблівым статусам — заказнікі і помнікі прыроды — падтрымліваюцца ў належным стане. На канец года іх было 9: векавыя дубы “Акцябрскі” і Брыцалавіцкі”, урочышча “Прыцерпа”, “Эталоннае насаджэнне”, заказнікі “Жорнаўскi дэндрасад”, “Ляжанка” “Сецішча”, “Тагіннае” , “Дуброва”.

Экалагічная дысцыпліна

Iнспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя праведзена 1.396 кантрольных мерапрыемстваў, з якіх 978 тычыліся навядзення парадку на зямлі. За парушэнні ў галіне добраўпарадкавання выдадзена 174 прадпісанні, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 57 службовых асоб.

Таксама выдадзена 10 дазволаў на захаванне адыходаў. Гэта не азначае, што колькасць крыніц утварэння смецця ў нас змянілася: па існуючых правілах інструкцыі па абыходжанні з адыходамі маюць пэўны тэрмін дзеяння і перыядычна павінны абнаўляцца. Асэнсавана ж парушаць прыродаахоўнае заканадаўства ў галіне навядзення парадку на зямлі сёння мала хто адважваецца.

Адыходы і другасныя рэсурсы: складана, але непазбежна

На працягу 2011-2015 гадоў праводзілася планамерная работа па стварэнні эфектыўнай сістэмы абарачэння бытавых адыходаў. Была рэкультывавана большая частка міні-палігонаў і пляцовак часовага ўтрымання, эксплуатацыя якіх прызнана немэтазгоднай. На сёння дзейнічае 13 міні-палігонаў, яшчэ 7 выведзены з эксплуатацыі, і ў 2016 го-дзе яны будуць рэкультываваныя.

З усіх паселішчаў, жыхары якіх не маюць зручнага доступу да “санкцыянаваных сметнікаў”, ажыццяўляецца рэгулярны вываз утвараемых адкідаў. Таксама цэнтралізавана вывозіцца смецце з 19 садаводчых таварыстваў і 12 гаражных кааператываў.

Пастаянны “ціск” на прыроду краю ствараюць могілкі, якіх у раёне 91. Каб звесці да мінімуму шкодныя для прыроды наступствы іх утрымання, прыкладваюцца вялікія намаганні па развіцці сістэмы збору ўтвараемых тут адыходаў, іх своечасовай і бяспечнай утылізацыі.

Паколькі гарадскі палігон ЦБА ўжо запоўнены звыш пашпартнай магутнасці, а будаўніцтва на ім новых пляцовак з-за недахопу сродкаў ідзе марудна, змяншэнне аб’ёмаў трапляючых сюды адыходаў набывае для раёна надзвычайную актуальнасць. Адзін са шляхоў зніжэння “смеццевага ціску” — максімальнае выдзяленне з адыходаў другаснай сыравіны.

У гэтым кірунку яшчэ хапае нявыкарыстаных магчымасцей. Так, па стане на 31 снежня 2015 года па раёне сабрана 52,8% ад запланаванага аб’ёму макулатуры, 100,3 — шкла, 43,4 — тэкстыльных адыходаў, 100% — аўташын. Палімераў жа — 120,7 працэнта.

Для раздзельнага збору другаснай сыравіны ў горадзе, рабочых пасёлках Ялізава і Татарка, усіх аграгарадках, на тэрыторыі прадпрыемстваў, устаноў і таварыстваў уласнікаў абсталявана 174 кантэйнерныя пляцоўкі, на якіх размешчана 609 кантэйнераў. У гандлёвых арганізацыях устаноўлена 7 кантэйнераў для збору элементаў электрасілкавання.

Створаны пляцоўкі для захавання буйнагабарытных адыходаў: гумавых шын, складанай бытавой тэхнікі, мэблі і г.д.

У сістэму збору другаснай сыравіны ўваходзяць дзве брыгады ДУКВП “Райсэрвіс”, якія працуюць на гарадскім палігоне і міні-палігонах, 4 прыёмныя пункты другасных рэсурсаў (ДУКВП “Райсэрвіс” і Асіповіцкае райспажыўтаварыства), лініі сарціроўкі і дасарціроўкі камунальных адыходаў. Сёння лінія сарціроўкі працуе ў штатным рэжыме, прапускаючы кожны дзень да 20 тон змешанага смецця, у якім доля карыснай другаснай сыравіны складае каля 2,7%. У адносным вылічэнні, здаецца, няшмат, аднак за год набіраецца амаль 100 тон.

Падрыхтаваў Дзмітрый САЎРЫЦКI.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем