Беларускі народны каляндар-2016

Беларускі народны каляндар-2016

Год культуры. Менавіта нацыянальная культура стала крыніцай натхнення для народных і ўзорных калектываў мастацкай самадзейнасці Асіповіччыны. Яны не толькі адраджаюць песенна-танцавальныя традыцыі продкаў, але і фарміруюць у землякоў любоў да нашага, беларускага.

Журналісты “АК” пастаянна сочаць за творчасцю кожнага з фальклорных гуртоў. У рэдакцыі назапашаны немалы архіў фатаграфій, таму сёлетні беларускі народны каляндар і ілюструем здымкамі яскравых момантаў бурлівага жыцця самадзейных артыстаў нашага краю.

Узорны ансамбль старажытнага фальклору і музыкі “Васілінкі” Асіповіцкай школы мастацтваў № 2. Званне ўзорнага з 2005 года.
Узорны ансамбль старажытнага фальклору і музыкі “Васілінкі” Асіповіцкай школы мастацтваў № 2. Званне ўзорнага з 2005 года.

Студзень. 24. Аксіння. “Аксіння дарогу перамяце, а корм падмяце”. Фядос. “На Фядоса цёпла”. 25. Таццяна. Свята студэнтаў. Павел. 31. Апанас. Гусінае свята. Свята свойскай жывёлы. “Хавай нос у апанасаўскі мароз”.

Народны ансамбль народнай песні “Вечарынка” Ялізаўскага Дома культуры. Званне народнага з 1995 года.
Народны ансамбль народнай песні “Вечарынка” Ялізаўскага Дома культуры.
Званне народнага з 1995 года.

Люты. 2. Грамніцы, Стрэчанне. “Калі на Грамніцы нап’ецца певень вадзіцы, то на Юр’я наесца вол травіцы”, “Грамніца — хлебу палавіца”. 5. Агата. “Хлеб і соль святой Агаты не пусціць бяды да хаты”. 6. Аксіння-паўзімніца. “На Аксінню мяце”. Дарота. “Па Дароце высахнуць хусты на плоце”. 14. Трыфан. “На Трыфана зорна — вясна позняя”. Валянцін. Свята закаханых. 18. Агата. Каровіна свята. 24. Улассе. Свята жывёлы. “Аўлас на сыры лас”. Мацей. “На Мацея адліга — будзе мароз”.

Народны ансамбль народнай песні “Вязанка” Вяззеўскага сельскага Дома культуры. Званне народнага з 2000 года.
Народны ансамбль народнай песні “Вязанка” Вяззеўскага сельскага Дома культуры. Званне народнага з 2000 года.

Сакавік. 6. Сырапусны тыдзень. Тыдзень перад Масленіцай. Дзяўчаты вешалі “калодкі” нежанатым хлопцам. 13. Масленіца. “Масленіца ў “вятху” (пасля поўні) — дзяржы пшаніцу ў мяху, сей пшаніцу на ўсю руку”. Гуканне вясны. “Блаславі, Божа, зіму замыкаці, вясну загукаці”. 22. Саракі. Свята птушак. Прылятае 40 выраяў. “Святыя Саракі ў поле саху валаклі”. Прыска. “На Святога Прыску праб’е лёд і пліска”. 27. ВЯЛІКДЗЕНЬ (у каталікоў). Арына. “На Арыну сей капусту ў расадніках”.

Народны ансамбль народнай песні “Вяселле” Каўгарскага сельскага клуба. Званне народнага з 1989 года.
Народны ансамбль народнай песні “Вяселле” Каўгарскага сельскага клуба. Званне народнага з 1989 года.

Красавік. 1. Дар’я Вясенняя. 7. Дабравешчанне. “Дабравешчанне без ластавак — халоднае лета”. 9. Матрона. “На Матрону шчупак хвастом лёд разбівае”. 21. Руф. “Руф рушыць снягі”. 24. Вербніца. Анціп — ахоўнік зубоў.

Народны ансамбль народнай песні і музыкі “Дзівакі” раённага Цэнтра культуры. Званне народнага з 2002 года.
Народны ансамбль народнай песні і музыкі “Дзівакі” раённага Цэнтра культуры. Званне народнага з 2002 года.

Май. 1. ВЯЛІКДЗЕНЬ (у праваслаўных). “Хрыстос уваскрэс! — Сапраўды ўваскрэс!”. Кузьма. “Май Кузьма з морквінай сустракае, а Пахом з гурком”. 6. Юр’е. Свята жывёлы. “Як дождж на Юр’я — хлеб будзе і ў дурня”. Абрад “Страла”. 8. Праводная нядзеля. “Ідзі, зіма, да Кучава, як ты нам надакучыла”. 10. Радаўніца. 21. Іван Веснавы — апякун земляроба. “На Івана каласок, а на Пятра піражок”.

Народны вакальны ансамбль "Журавушка" Сасноўскага сельскага клуба. Званне народнага з 2003 года.
Народны вакальны ансамбль “Журавушка” Сасноўскага сельскага клуба. Званне народнага з 2003 года.

Чэрвень. 4. Васіліск. “Ад Васіліска і салавей блізка”. 5. Дзень Ефрасінні Полацкай. Хадзілі пакланіцца і абракацца. 9. Ушэсце. 19. Сёмуха, Тройца. Культ продкаў і расліннасці. 27. Пятроўка да 11 ліпеня. Пятроўскі пост. Пятроўка-галадоўка.

Узорны харэаграфічны ансамбль “Крынічка” Асіповіцкай школы мастацтваў № 1. Званне ўзорнага з 2002 года.
Узорны харэаграфічны ансамбль “Крынічка” Асіповіцкай школы мастацтваў № 1. Званне ўзорнага з 2002 года.

Ліпень. 6. Купалле. Свята Сонца і кахання. “Дзень — адбаўленне, ночы прыбаўленне”. 10. Самсон. “На Самсона дождж — сем тыдняў то ж”. Сем братоў. “Сем братоў варожаць, колькі тыдняў пагоды”. 12. Пятро. Свята заканчэння Купалля. 21. Казанская. Пракоп. “Пракоп бок прыпёк”. Данат. “Святы Данат коскі точыць”.

Народны фолк-мадэрн калектыў “Куццякі” Дома культуры Асіповічы Магілёўскага культурна-спартыўнага цэнтра. Званне народнага з 2003 года.
Народны фолк-мадэрн калектыў “Куццякі” Дома культуры Асіповічы Магілёўскага культурна-спартыўнага цэнтра. Званне народнага з 2003 года.

Жнівень. 6. Барыс. “Барыс і Глеб — паспеў хлеб”. 7. Ганны. “Святыя Ганны бабкі стаўляюць”. 14. Макавей, Першы Спас. Свята маку і мёду. Спасаўка. Пост да 28 жніўня. 19. Яблычны Спас. Свята садавіны. 28. Прачыстая. Свята ўраджаю. 29. Трэці Спас. Свята хлеба. Ян. “Ян на лета прыйшоў, а ўжо восень знайшоў”.

Народны ансамбль народнай песні і музыкі “Люлечка” раённага Цэнтра культуры. Званне народнага з 1991 года.
Народны ансамбль народнай песні і музыкі “Люлечка” раённага Цэнтра культуры. Званне народнага з 1991 года.

Верасень. 5. Лупа. “Сей на Лупа — будзе жыта купа”. 7. Баўтрамей. “Жыта на зіму сей”. 8. Другая Прачыстая. “Меншая Прачыста — канчай сеяць начыста”. 26. Стаўроўскія Дзяды.

Народны эстрадны ансамбль “Парадзiз” Ліпенскага сельскага Дома культуры. Званне народнага з 2003 года.
Народны эстрадны ансамбль “Парадзiз” Ліпенскага сельскага Дома культуры. Званне народнага з 2003 года.

Кастрычнік. 14. Пакровы, Трэцяя Прачыстая. Вясельная пара. “Свята Пакрова, пакрый зямельку лісточкам, а галоўку — вяночкам”. “Пакровы — зарыкалі каровы”. Дзявоцкае лета (па 21.10). Прымалі “ў дзеўкі” сябровак. 25. Марцін. Свята млынароў.

Народны ансамбль народнай песні “Сваякі” Карытнянскага сельскага Дома культуры. Званне народнага з 2002 года.
Народны ансамбль народнай песні “Сваякі” Карытнянскага сельскага Дома культуры. Званне народнага з 2002 года.

Лістапад. 4. Казанская. Дождж ці снег. 5. Асяніны, Змітраўскія Дзяды. “Святыя дзяды, завём вас…”. 8. Зміцер. “Да Змітра дзеўка хітра”. Канец надзеі выйсці замуж у гэтым годзе. 12. Артошка. Пачатак прадзення. 14. Кузьма-Дзям’ян — апякун земляробства, кавалёў і вяселля. 21. Міхайлаў дзень — абаронца ад грому. Мядзведзі ідуць у спячку. 27. Юстыніян — апякун плоднасці і дзяцінства. Адвент. Перадкалядны пост. Піліп. Пярэдадзень Піліпаўскага посту (да 7 студзеня).

Народны ансамбль народнай песні і музыкі “Сузор’е” Пратасевіцкага сельскага Дома культуры. Званне народнага з 2002 года.
Народны ансамбль народнай песні і музыкі “Сузор’е” Пратасевіцкага сельскага Дома культуры. Званне народнага з 2002 года.

Снежань. 4. Увядзенне. Водзяцца ваўкі. Барбара. “Барбара ноч урвала, а дзень надтачыла”. 9. Юр’е Зімовы. “Юра мосціць”. Ганны. “Ад Ганны да Каляд два тыдні і два дні”. 13. Андросы, Андрэйкі. Варажылі. 17. Варвары. “Мікола і Варвара ноч урвалі”. 19. Мікола Зімовы. “Без Міколы не бывае ні зіма, ні лета”. “Мікола марозам гвоздзіць”. 22. Ганны. “Ганкі — сядайце на санкі”.

Последние новости

Общество

Жыхароў аграгарадка Ясень абслугоўвае магазін Глускага адасобленага структурнага падраздзялення Клічаўскага райста

27 июля 2025
Читать новость
Общество

По данным Главного статистического управления Могилёвской области, розничный товарооборот Осиповичского района в I полугодии составил 181,5 млн руб

27 июля 2025
Читать новость
Общество

В “Белбланкавыде” всегда подберут желаемое

27 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 26 июля для всех знаков зодиака

26 июля 2025
Читать новость
Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем