Асіповіцкі аддзел Дэпартамента аховы. Трое на пасту, лічачы сабаку

Асіповіцкі аддзел Дэпартамента аховы. Трое на пасту, лічачы сабаку

Усе міліцыянеры адназначна не любяць нарады, выпадаючыя на вечар пятніцы, суботу і нядзелю. Трэба тлумачыць, чаму? Асаблівымі “прыгодамі” адрозніваюцца дні, на якія запар даводзіцца некалькі выхадных: закуска заканчваецца ў дзень першы, а алкаголь мае месца быць і на чацвёрты…

Дзяжурства групы затрымання № 2 аддзела Дэпартамента аховы прыйшлося менавіта на вечар чацвёртага — апошняга — выхаднога. У 19.00 10 студзеня ў нарад заступілі міліцыянер-вадзіцель старшы сяржант Павел Гацман, міліцыянер-кінолаг сяржант Аляксандр Тузаў і службовы сабака Джэк — у такім складзе служаць больш за год.

Па тратуарах Рабоча-Сялянскай групамі і паасобку рухаліся пешаходы: іх прысутнасць у студзеньскім снегавым змроку выдавалі толькі прывідныя водбліскі святлоадбіваючых стужак, смайлікаў і сэрцайкаў. Нечакана ў святло фар трапіла постаць чалавека, які, выпісваючы вензелі, ішоў прама па праезнай частцы. На неахайнай вопратцы нічога, што нават прыблізна нагадвала б флікер, а гэта — артыкул 18.23 Адміністрацыйнага кодэкса… Спыніўшы патрульную машыну і паведаміўшы аб правапарушэнні ў ДАІ, Гацман і Тузаў выпусцілі Джэка з багажніка, у якім перавозіцца сабака, і паклікалі правапарушальніка. Той, хістаючыся, шматслоўна пажадаў міліцыянерам… Не, не прыемнага новага года, а адпраўляцца куды далей.

Gatsman-Tuzov-i-Dzhek

Пачуўшы, што яго затрымалі да прыбыцця Дзяржаўтаінспекцыі, хуліган з нечаканым для п’янага спрытам кінуўся бегчы. Тузаў з крыкам “Стой! Пускаю сабаку! Джэк, голас!” — за ім. У руцэ ўцекача, які інстынктыўна  азірнуўся на гучны брэх нямецкай аўчаркі, Аляксандр заўважыў нож. Дагнаўшы мужчыну, які красамоўна размахваў халоднай зброяй, сяржант ззаду схапіў яго за плечы і не адпускаў, пакуль не падаспеў напарнік: удваіх паклалі бандыта, які актыўна супраціўляўся і мацюкаўся, на зямлю і надзелі наручнікі. Уціхамірыўся ён толькі тады, калі ў сантыметры ад яго раз’юшанага твара спынілася ашчэраная сабачая морда…

Неўзабаве на месца здарэння прыбыла следча-аператыўная група РАУС, і пры асабістым даглядзе затрыманага ў яго быў выяўлены яшчэ адзін нож. Як высветлілася пазней, грамадзянін раней неаднаразова судзімы, у яго “паслужным спісе” забойства, нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў і іншыя сур’ёзныя злачынствы…

Супрацоўнікі Дэпартамента, якія затрымалі небяспечнага рэцыдывіста, прадстаўлены да заахвочвання, а службовы сабака ўжо атрымаў сваю ўзнагароду: міліцыянер-кінолаг, які паўтара года таму ўзяў на выхаванне месячнага шчанюка і выгадаваў з гуллівага пухнатага камячка сапраўднага ахоўніка — “мару” злачынцаў, пачаставаў Джэка раскошным святочным абедам. Усё правільна: ён хоць і дарослы міліцэйскі сабака, але смачнасці вельмі любіць…

Соф’я САВАЙТАН.

Последние новости

Власть

“Надо решать вопрос”. Лукашенко поручил разобраться с проблемами на “АМКОДОРе”

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Создать условия для людей. Лукашенко обозначил задачи по развитию поселков городского типа

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

Тематическую прямую телефонную линию проведет и.о. первого заместителя начальника Могилевской таможни Дерезовский Дмитрий Евгеньевич

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко во время рабочей поездки в Витебскую область посетил Оршанский лесхоз

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском районе проходит Неделя детской безопасности

21 апреля 2025
Читать новость
Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость