Асіповіцкія паштавікі: у планах — толькі плюсы

Асіповіцкія паштавікі: у планах — толькі плюсы

У снежні “раёнкай” быў аб’яўлены конкурс на лепшую арганізацыю падпіскі сярод паштовых аддзяленняў сувязі і паштальёнаў, з дапамогай якога “Асіповіцкі край” набыў новых сяброў. Лепш другіх спрацавала гарадское аддзяленне сувязі № 1: колькасць выпісаных экзэмпляраў “АК” — 503, што на 41 больш, чым у папярэдні леташні перыяд — 108,9%. Выканалі ўсе ўмовы і таксама сталі паўнапраўнымі пераможцамі і паштавікі з Карытнага: тут былі аформлены даставачныя карткі на 56 экзэмпляраў — 124,4%. Таксама атрымаюць грашовае заахвочванне ад раённай газеты аддзяленні сувязі ў Ліпені і перасоўнае № 1, выпісаўшы 83 і 86 экз. адпаведна.

На здымку (злева направа): аператар Iна Клыгач, загадчыца Iна Пхідзенка, паштальёны Валянціна Сцепчанка, Таццяна Карчэўская і Наталля Новік.
На здымку (злева направа): аператар Iна Клыгач, загадчыца Iна Пхідзенка, паштальёны Валянціна Сцепчанка, Таццяна Карчэўская і Наталля Новік.

Што тычыцца асабістага спаборніцтва, то лідарамі прызнаны паштальёны Наталля Гоціна з Вяззя і Ніна Клімовіч з гарадскога аддзялення сувязі № 3. Дарэчы, на апошняй пошце найбольшая колькасць выпісанай мясцовай прэсы — 626 адзінак, але прызёрам гэта АПС не стала: узгаданая лічба складае толькі 90,5% да ранейшага. Нічога не зробіш: конкурс ёсць конкурс, аднак усё роўна — вялікі дзякуй за ўвагу да газеты!

Днямі рэдакцыя завітала ў аддзяленне сувязі № 1, каб афіцыйна ўручыць па-дзяку і пазнаёміцца з яго працаўнікамі. Калектыў з 9 чалавек узначальвае Іна Пхідзенка.  Пошта абслугоўвае ўвесь паўднёвы бок Асіповічаў, у дзень ее наведвае 300-400 чалавек. У выхадныя частыя госці салдаты: прыходзяць за пасылкамі, грашовымі пераводамі. Акрамя паштовых паслуг, у аддзяленні рэалізуюцца тавары паўсядзённага попыту — за мінулы год іх прададзена на 120 мільёнаў рублёў. А што тычыцца падпіскі, то летась тут жыхарамі выпісана перыёдыкі больш як на паўмільярда рублёў.

Калектывам Іна Міхайлаўна задаволена. Ёсць і сталыя кадры — напрыклад, паштальён Наталля Новік працуе ва ўстанове ўжо 25 гадоў, і моладзь. Найбольш даставачных картак на “Асіповіцкі край” у апошнюю падпісную кампанію аформіла Валянціна Сцепчанка — ёй асобны дзякуй. У гэтым годзе працаўнікі “першага” здаваць пазіцый не збіраюцца, у планах — толькі плюсы да ранейшых паказчыкаў.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем