Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 18 па 24 студзеня знойдзена два трупы без прыкмет гвалтоўнай смерці.

РАСК

Узбуджана 18 крымінальных спраў, 5 з іх — па крадзяжах маёмасці.

7 спраў распачата ў дачыненні службовай асобы ЦРБ, якая з асабістай зацікаўленасці неаднаразова ўносіла лжывыя звесткі аб фіктыўным знаходжанні на стацыянарным лячэнні ў бальніцы ў лісткі непрацаздольнасці.

Чарговая справа па матэрыялах АБЭЗ узбуджана і супраць санітаркі тэрапеўтычнага аддзялення ЦРБ: 9 лютага 2015 года на падставе перадачы хабару яна падманным шляхам завалодала 120 доларамі ЗША, якія належалі работніку чыгункі.

22-гадовы асіпаўчанін з лістапада 2013 па красавік 2015 года размясціў на сайце сацсеткі відэафайлы, якія, па заключэнні экспертызы, з’яўляюцца парнаграфічнымі.

Непрацуючы мужчына скраў 30 метраў меднага кабелю коштам 3,7 млн рублёў з дачнага дома.

20 студзеня ўзбуджана справа ў дачыненні жыхара г. Бабруйска, які 22 мая паблізу в. Ясянец здабыў рачнога бабра. Сума прычыненай шкоды навакольнаму асяроддзю  — 7 млн рублёў.

ДАI

Папярэджана 78 парушэнняў правілаў дарожнага руху, прыцягнуты да адказнасці 12 ліхачоў, 20 пешаходаў і нецвярозы вадзіцель. Адбылося 10 ДТЗ.

АУСТ

Узбуджана крымінальная справа, складзена 78 адміністрацыйных пратаколаў, знойдзена 5 асоб, што знаходзіліся ў вышуку. Суправоджана 78 цягнікоў, з якіх знята 9 правапарушальнікаў.

Дэпартамент аховы

Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 17 чалавек, у тым ліку 2 сямейныя скандалісты, столькі ж парушальнікаў ПДР і грамадзяне, якія здзейснілі дробнае хуліганства і нанеслі цялесныя пашкоджанні. У спецізалятар дастаўлена 9 нецвярозых.

Спецізалятар

Размешчана 40 грамадзян, у іх ліку 5 жанчын, 6 сямейных скандалістаў, 1 іншагародні і асоба, што здзейсніла дробнае хуліганства.

IАЖіРС

Выяўлены факты незаконнай парубкі і парушэнне правілаў нарыхтоўкі драўніны, складзены адміністрацыйны пратакол за незаконнае паляванне. Узбуджана крымінальная справа ў дачыненні члена БТПР, які 19 студзеня каля 11 гадзін паблізу в. Пратасевічы без належнага дазволу здабыў дзіка, чым прычыніў навакольнаму асяроддзю ўрон на суму звыш 25 млн рублёў.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем