Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

«Усе песні толькі для вас!» — так назваў свой канцэрт, які пройдзе сёння ў Ялізаўскім Доме культуры, народны ансамбль народнай песні «Вечарынка». А заўтра ва ўстановах культуры Ліпеня, Ясеня і Дражні гасцей чакае танцавальна-забаўляльная праграма, прысвечаная Таццянінаму дню.

Штодня на барацьбу са снегам на вуліцы горада выходзяць 26 рабочых ДУКВП «Райсэрвіс», узмоцненых 6 МАЗамі, 3 пагрузчыкамі і 3 трактарамі. Найперш расчышчаюцца асноўныя транспартныя артэрыі: вуліца Сумчанкі і пуцеправод. Зараз актыўна ідзе ўборка аўтобусных прыпынкаў на вуліцы Iнтэрнацыянальнай, на чарзе — гурбы ў дварах шматпавярховак. З пачатку снегападаў вывезена ўжо 2.760 тон снегу.

На пярвічны прыём у хірургічнае аддзяленне райпаліклінікі з пачатку года звярнулася 13 дарослых і 11 дзяцей з рознымі траўмамі і 1 чалавек, які пацярпеў ад халадоў і атрымаў абмаражэнне канечнасцей.

Вакальная група “Крышталь” пад кіраўніцтвам Аксаны Мысюцінай з IV міжнароднага конкурсу-фестывалю “Славянскія сустрэчы”, што прайшоў у сталіцы і прыняў айчынных маладых артыстаў і прадстаўнікоў Кітая, Азербайджана, Казахстана, Расіі, прывезла дзве ўзнагароды. У намінацыі “эстрадна-вакальны ансамбль” малодшы састаў “Крышталя” (дзяўчынкі 8-9 гадоў), заваяваў Дыплом лаўрэата III ступені, больш сталыя ўдзель-ніцы групы папоўнілі прызавую скарбонку калектыву фестывальным “срэбрам”.

78 мільёнаў рублёў выдаткавалі летась жыхары і госці раёна на паслугі платнай аўтастаянкі, якая мае 49 месцаў для захавання машын. Тут аддаюць свае транспартныя сродкі пад ахову як прыватныя асобы, так і арганізацыі. Большая частка кліентаў — пастаянныя: разавы сутачны талон каштуе 12 тысяч рублёў, месячны абанемент — усяго 181.

У раённы цэнтр сацабслугоўвання насельніцтва ў 2015 годзе за прызначэннем сямейнага капіталу звярнулася 79 шматдзетных сем’яў. Лік сем’яў, якія атрымалі статус шматдзетных, дасягнуў 513, прычым у 10 з іх трэцяе і наступнае дзіця нарадзілася ў тры апошнія месяцы года. Зараз у раёне 407 сем’яў гадуюць трох дзяцей, 75 — чацвярых, 24 — пецярых, 6 сем’яў выхоўваюць па 6 дзяцей, а ў адной падрастае аж 7 рабят ва ўзросце да 18 гадоў.

Колькасць другаснай сыравіны, якую прынялі ў пункце райста за год, у параўнанні з паказчыкам 2014 года склала 198,2%: 4.125,5 тоны чорнага і 135,9 каляровых металаў паступіла ад насельніцтва, фізічныя асобы і арганізацыі аддалі на паўторную перапрацоўку адпаведна 173,6 і 264,7 тоны макулатуры, 2,8 і 8,3 — другаснага тэкстылю, 73,8 і 2,8 — шклабою. Рэкардсменам стаў былы ва ўжыванні поліэтылен: яго здалі 11,7 тоны — 254,3%.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость