У Асіповіцкім райвыканкаме. Вынікі задаволіць не могуць

У Асіповіцкім райвыканкаме.  Вынікі задаволіць не могуць

На чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое з запрашэннем многіх кіраўнікоў працоўных калектываў Асіповіччыны прайшло 18 студзеня пад началам старшыні Пятра Шукаловіча, галоўнымі сталі два пытанні: леташнія вынікі работы галін народнай гаспадаркі раёна і выкананне райбюджэту.

Падрабязныя даклады па іх зрабілі першы намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Дзявойна і начальнік райфінаддзела Ларыса Белая, і, калі падводзіць вынікі года зусім лаканічна, то па большасці пазіцый мінусы перавышаюць плюсы.

Асноўныя пазітыўныя моманты — раёнам з запасам перавыконваецца даведзены прагноз тэмпу росту экспарту тавараў без уліку арганізацый, якія падпарадкаваны рэспубліканскім органам дзяржкіравання, а таксама   нафты і нафтапрадуктаў   (11 месяцаў — 118,8% пры заданні на год 107%); уведзена ў эксплуатацыю 4,6 тыс. “квадратаў” жылля пры запланаваных 4,4 тысячы; бюджэт па даходах выкананы ў суме 505.132,2 млн рублёў (100,3%); забяспечаны ўсе 40 дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва.

Затое за студзень-лістапад маем адставанне прагнознага тэмпу росту экспарту паслуг без уліку арганізацый, падпарадкаваных рэспубліканскім органам кіравання, а таксама нафты і нафтапрадуктаў (19,2% — заданне на год 109,5%), намінальна налічанай сярэднямесячнай заработнай платы (90,2% да задання і 104,2% да ўзроўню папярэдняга года); за тры кварталы прамых замежных інвестыцый прыцягнута толькі 6,7 млн долараў ЗША (46,5%) і на чыстай аснове — $2,9 млн (36,3%); не забяспечана выкананне паказчыка прагнозу па энергазберажэнні (мінус 2,9% пры заданні мінус 4%) і г.д.

Лічбы, канечне, можна прыводзіць і далей, але галоўнае зразумела: спрацавалі мы далёка не так, як прагназавалася. Таму і задачы, якія стаяць перад усім раёнам і кожным працоўным калектывам паасобку, празрыстыя і зразумелыя: прыбаўляць без прамаруджвання літаральна па ўсіх накірунках. Што і знайшло адлюстраванне ў прынятым членамі райвыканкама рашэнні.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем