Шчадроўкі ў Асіповічах

Шчадроўкі ў Асіповічах

«Добры вечар, шчодры вечар!

Добрым людзям на здароўе!» —

такімі словамі, як правіла, пачынаюць гурты калядоўшчыкаў віншаванні пад вокнамі і ў хатах напярэдадні старога Новага года. Колькі цеплыні, павагі, любові закладзена ў гэтых простых беларускіх словах-пажаданнях!

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

I гаспадары з асаблівым пачуццём вітаюць важных гасцей: прыход у дом валачобнікаў нашы продкі лічылі добрай прыкметай, сімвалам шчодрага ўраджаю і сямейнага дабрабыту. У падзяку за аказаны давер людзі стараліся як мага лепш адарыць вясёлых, каларытных, пераапранутых ў карнавальныя строі калядоўшчыкаў.

Ужо каторы год гэтую цудоўную традыцыю падтрымліваюць на Асіповіччыне, ладзячы раённае свята «Шчадроўкі». Сёлета яно завітала ў аграгарадок Вяззе, куды з’ехаліся народныя калектывы — «Дзівакі» з раённага Цэнтра культуры, «Сваякі» з Карытнага і «Вяселле» з Каўгароў. Самадзейныя артысты апошняга асабліва парадавалі вяззеўцаў — менавіта ім выпаў шанц прайсціся з песнямі пад гармонік і бубен, танцамі і жартамі па вясковых вуліцах і завітаць у хаты сялян з Казой і Механошам.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA OLYMPUS DIGITAL CAMERA

А каля мясцовай установы культуры развярнуліся сапраўдныя народныя гулянні: радавала вока выстава вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, можна было паспытаць гарачую юшку, купіць сёе-тое ў гандлёвым павільёне, паслухаць добрую песню ў выкананні самадзейных артыстаў, прыняць удзел у народных гульнях і патанчыць. Самыя ж актыўныя атрымалі і заахвочвальныя прызы.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Затым мясцовы народны калектыў «Вязанка» гасцінна запрасіў усіх у залу, дзе распачаўся абрад шчадравання. Гаспадар і Гаспадыня ўвішна гатавалі калядны стол і, запаліўшы свечку, чакалі раджаных, якія  неўзабаве з’явіліся на парозе і прынеслі з сабой многа вясёлых жартаў і прыемных нечаканасцей, песень і танцаў. Быў у іх ліку і дзіцячы калектыў — хлопчыкі і дзяўчынкі з аграгарадка не адстаюць ад старэйшых сяброў і таксама далучаюцца да адраджэння звычаяў бабуль і дзядуль.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Па народнай традыцыі, не абышлося ў гэты вечар і без гадання: варажылі як дзеці, так і дарослыя. I, канечне, парадавалі сваім выканальніцкім майстэрствам «Дзівакі».

Дзейства, што адбывалася на сцэне, узрушыла пачуцці гледачоў, якія віталі самадзейных артыстаў апладысментамі і шчырымі ўсмешкамі. I дзякавалі за цудоўную магчымасць дакрануцца да вытокаў даўніны. Са станоўчымі эмоцыямі і добрым настроем вярталіся яны дадому, дзе іх чакала шчодрая вячэра і абавязкова куцця.

Ніна ВIКТОРЧЫК. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем