Асіповічы: заўсёды — з “раёнкай”!

Асіповічы: заўсёды — з “раёнкай”!

Такі агульны дэвіз аб’ядноўвае прызёраў дня падпісчыка з Ліпеня, да якіх накіраваліся ў апошні дзень 2015 года прадстаўнікі рэдакцыі і райвузла паштовай сувязі, каб уручыць бонусныя купоны на бясплатнае 8-радковае прывітанне-пажаданне ў раённай газеце і павіншаваць з надыходзячым святам.

На здымку: выйгрышныя купоны ўручае начальнік РВПС Валерыя Матузава.
На здымку: выйгрышныя купоны ўручае начальнік РВПС Валерыя Матузава.

Як высветлілася ў гутарцы з вяскоўцамі ў час сустрэчы на мясцовай пошце, самы верны, правераны дзесяцігоддзямі сябар “раёнкі” — Лізавета Трафімаўна Умінская, якая выпісвае газету з 1962 года. Асабліва падабаецца бабулі старонка “Як жывеш, ветэран?”, дзе можна даведацца пра жыццёвыя праблемы і радасці сваіх равеснікаў з розных куточкаў роднай Асіповіччыны. Хатняя гаспадыня Кацярыня Зелянкова любіць чытаць жаночую старонку, вывучаць кулінарныя рэцэпты, а супрацоўніца Дэпартамента аховы Наталля Дарафейчык не супраць заглянуць яшчэ і ў аб’явы і віншаванні. Жанчыны з ёй пагаджаюцца, што любая інфармацыя, размешчаная ў газеце, мае свайго чытача.

Дарэчы — вяртаючыся да дня падпісчыка. Якраз Ліпенскае аддзяленне сувязі, якое ўзначальвае Анжэла Сцяпанава, і прыняло самы актыўны ўдзел сярод сельскіх ПАС: тут на “АК” 19 снежня падпісалася 19 чалавек. Найлепш у горадзе спрацавала аддзяленне сувязі № 5 — на яго рахунку 44 аформленыя абанементы.

 Паштавікам — дзякуй за актыўную работу і супрацоўніцтва, чытачам — што застаецеся з намі і ў 2016 годзе!

Последние новости

Общество

Дзе купіць бульбу ў Асіповічах: цэны, гатункі і парады землякоў

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня народного единства прошли велопробег «Долг памяти» и церемония открытия восстановленного памятника «Партизаны»

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Абярэг ад жыццёвых нягод

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с заместителем председателя райисполкома

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дополнительное образование в Осиповичах: актуальный список кружков для детей

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем