Будзе новы завод! 4..12.09, № 100.

Інвестпраект
Будзе новы завод!

“Ці праўда, што ў рэгіёне з’явіцца новае прадпрыемства па выпуску пральных парашкоў ды мыючых сродкаў? Калі гэта так, то дзе і калі?” — падобныя пытанні ў апошні час з вуснаў землякоў гучаць усё часцей. Прычым, узгаданая цікаўнасць нашых людзей выклікана не нейкімі беспадстаўнымі чуткамі-плёткамі, а якраз — цяпер гэта ўжо дакладна — рэаліямі жыцця.
— “Будаўніцтва завода па вытворчасці сінтэтычных мыючых сродкаў і тавараў бытавой хіміі ў г. Асіповічы” — так гучыць назва інвестыцыйнага праекта, ініцыятарам якога выступіла прыватная кампанія Рэспублікі Кіпр Lebortovo Capital Partners, — расказала начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Алена Грунтова. — Iм зоймецца юрыдычная асоба, якая ў хуткім часе і бу-дзе зарэгістравана на тэрыторыі раёна. Рэалізацыя ўзгаданага праекта запланавана на базе незавершанага будаўніцтва цэха паўпрычэпаў завода аўтаагрэгатаў. Цяпер гэта камунальная ўласнасць, і ў адпаведнасці з пратаколам аб намерах гэты аб’ект і будзе перададзены інвестару.
Унесла яснасць Алена Пятроўна і наогул наконт будучыні, развіцця інвест-праекта. Ён разлічаны на 2010-2014 гады. Аб’ём прыцягнутых у асноўны капітал інвестыцый — 73,2 мільярда рублёў. Рэалізоўвацца праект будзе паэтапна. Напачатку плануецца купіць і да канца 2010 года ўвесці ў эксплуатацыю італьянскую тэхналагічную лінію па вытворчасці парашкападобных сінтэтычных мыючых сродкаў коштам 6,5 мільёна долараў. Потым — да канца наступнага і 2014 гадоў — у планах вы- значана набыццё і запуск дзвюх сучасных тэхналагічных ліній па вытворчасці вадкіх сінтэтычных мыючых сродкаў агульным коштам 6 млн. долараў.
Рэалізацыя ўзгаданых мерапрыемстваў дазволіць штогод вырабляць да 50 тысяч тон сухіх і да 20 тысяч тон вадкіх СМС. Прычым, новая прадукцыя будзе не толькі высакаякаснай, а і таннейшай за тую, якой карыстаемся зараз.
— Сёння на ўнутраным рынку Беларусі з рэалізуемых сінтэтычных мыючых сродкаў 90 працэнтаў складаюць тавары, якія завозяцца ў рэспуб-ліку, а ў перспектыве доля прадукцыі ствараемага ў нас прадпрыемства можа скласці да чвэрці спажываемага ў краіне, — з аптымізмам глядзіць у будучыню Алена Грунтова. — Плюсы і ў тым, што робіцца яшчэ адзін крок у вырашэнні праблемы з імпартазамяшчэннем, пачне скарыстоўвацца ўзгаданы вышэй недабудаваны цэх плошчай 20 тысяч квадратных метраў, у гора-дзе з’явіцца 116 новых рабочых месцаў і г.д.
Віталь КУЛАКОЎ.

Последние новости

Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Граждане Российской Федерации смогут проголосовать на выборах в Государственную Думу на участках в Беларуси

16 сентября 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

16 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем