Акцыя “Нашы дзеці” у Асіповічах: зімовы цуд — рэальны

Акцыя “Нашы дзеці” у Асіповічах: зімовы цуд — рэальны

Акцыя “Нашы дзеці” ўпэўнена крочыць па Беларусі. Не абмінула яна і наш раён.

Спецшколу-інтэрнат для дзяцей з парушэннем функцый апорна-рухальнага апарату наведалі намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу краіны Мікалай Калтуноў і адміністрацыя дахавага завода “ТэхнаНIколь”, якія ўручылі выхаванцам салодкія падарункі.

колтунов

Пабывалі ў дзяцей і намеснік Генеральнага пракурора рэспублікі Аляксандр Лашын, начальнік аддзела па нагляду за выкананнем законаў аб непаўналетніх і моладзі Генпракуратуры Дар’я Лебедзева, намеснік начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы і кадравага  забеспячэння Дэпартамента аховы МУС Алег Выдрын, намеснік старшыні аблвыканкама Дзмітрый Харытончык, намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шаўлюга, прадстаўнікі кампаніі “Данон” і кіраўнік мясцовага дабрачыннага фонду “Крыніца дабрыні” Iрына Тапузідзіс. Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі гаджэты, цацкі, ласункі і шмат прыемных уражанняў.

У раённым Цэнтры культуры адбылося свята ёлкі з удзелам дзяцей, якія паказваюць высокія вынікі ў вучэбнай, творчай і спартыўнай дзейнасці, а таксама тых, хто выхоўваецца ў мнагадзетных і няпоўных сем’ях. Першы намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Дзявойна пажадаў школьнікам яшчэ больш важкіх дасягненняў, творчых узлётаў, здароўя і дабрабыту.

рцк

Разам з Дзедам Марозам, Снягуркай і іншымі вясёлымі персанажамі рабяты здзейснілі падарожжа ў навагоднюю казку, пазнаёміліся з ажыўшымі Эмоцыямі і ў чарговы раз сталі відавочцамі перамогі Дабра. Радасць навагодняй сустрэчы атрымалі 206 вучняў устаноў адукацыі, яшчэ 18 школьнікаў пабывалі на абласной ёлцы.

ё 421

У гімназіі прайшло раённае свята для дзяцей-інвалідаў. Выхаванцаў райцэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання віншавалі мясцовыя вайскоўцы і прадстаўнікі цэнтра банкаўскіх паслуг № 722 філіяла № 703 ААТ “ААБ Беларусбанк”.

Не засталіся па-за ўвагай і дамы сямейнага тыпу. Напрыклад, прыёмных дзяцей сям’і Шамак наведаў дырэктар філіяла Дзяржстрах па Магілёў-скай вобласці Анатоль Глаз.

мк 290

Да рабят, што зараз пражываюць у Ясенскім сацыяльным прытулку, наведаліся член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Алена Круцько, кіраў-ніцтва лясгаса з навагоднімі падарункамі і канцэрт-най праграмай. Яшчэ раней там пабывалі госці з райаддзела Следчага камітэта.

Акцыя “Нашы дзеці” доўжыцца да 10 студзеня.

 В канун новогодних праздников в республиканской акции “Наши дети” приняло участие руководство Комитета госконтроля и финансовой милиции области. Сказочное настроение и множество подарков получили воспитанники детского дома семейного типа в д. Александрия Шкловского района. В этом году дружная семья Мицкевичей отпраздновала новоселье. В новом просторном доме сегодня воспитываются 8 детей, самому маленькому — 7 лет. В гости к детям работники госконтроля приезжают ежегодно в канун Нового года с Дедом Морозом, Снегурочкой и сказочными героями. Программа всегда наполнена шуточными играми, песнями и веселыми конкурсами.

Последние новости

Благоустройство

Калі пад’езд ператвараецца ў паркоўку. Карэспандэнт АК аб праблеме захоўвання веласіпедаў

31 июля 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Гета ў Дараганаве. Помнік ахвярам Халакоста

31 июля 2025
Читать новость
Общество

О проведении на территории Осиповичского района комплекса дополнительных мер по оказанию профилактического воздействия в отношении трудоспособных граждан, не занятых в экономике

31 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 31 июля для всех знаков зодиака

31 июля 2025
Читать новость
Общество

Программа мероприятий ко Дню города Осиповичи

30 июля 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Память жива. История, описанная в научно-исследовательской краеведческой работе “Война глазами детей: свидетели Дарагановского гетто”

30 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем