Асіповіччына на фоне суседзяў

На працягу года карэспандэнты “АК” у межах інфармацыйнага праекта “Суседства: узаемная справа” знаёміліся з жыццём сямі бліжэйшых да нас раёнаў — Чэрвеньскага, Бярэзінскага, Клічаўскага, Бабруйскага, Глускага, Старадарожскага, Пухавіцкага — і імкнуліся данесці чытачам “раёнкі” тое, што падалося цікавым. Зразумела, падчас кароткай камандзіроўкі немагчыма заўважыць усё, ды і мэта такая не ставілася. Журналісты паспрабавалі даць землякам інфармацыю для разважання, адчуць своеасаблівасць розных куткоў нашай краіны, зразумець розніцу, узяць на ўзбраенне лепшае.

У свой час старшыня райсавета Аляксандр Пузік стаў ініцыятарам шэрагу сустрэч паміж дэпутатамі і старшынямі мясцовых Саветаў дэпутатаў раёнаў розных абласцей, і абмен вопытам, на агульную думку, быў карысны. На жаль, дастаткова вялікі кошт і складанасць арганізацыі не спрыяюць падобнаму спосабу ўмацавання “гарызантальных” сувязей. Апошні на сёння выезд асіпаўчан — у Жлобінскі раён — датуецца восенню 2014 года.

Такім чынам, газетны праект можна ў нейкай ступені лічыць працягам наладжвання адносін Асіповіччыны з “блізкім замежжам”. З гэтай нагоды і звярнуліся да Аляксандра Пузіка — наконт думкі кіраўніка прадстаўнічай улады раёна, як выглядае наш раён на фоне сваіх суседзяў. І акцэнт, як адзначыў Аляксандр Віктаравіч, трэба зрабіць на наступных момантах.

Актыўныя стасункі

На ўзроўні памежных адміністрацыйных адзінак яны залежаць найперш ад таго, наколькі зручна і проста дабірацца з аднаго цэнтра сельсавета ў другі. Плюс, партнёрства развіваецца, калі яно “на роўных”, суседзям даводзіцца вырашаць аднолькавыя праблемы. У гэтым плане найбольш плённа будуецца супрацоўніцтва паміж Дрычынскім і Дражнаўскім, Дараганаўскім і Фаліцкім, Карытненскім і Глушанскім, Ясенскім і Сычкаўскім Саветамі.

Добраўпарадкаванне

У маштабах раёнаў патэнцыял суседскіх кантактаў больш шырокі, а атрыманыя ад калег добрыя парады часам дапамагаюць сэканоміць сілы і час. Так, наш раён паспяхова ўкараніў жлобінскі вопыт комплекснай работы па добраўпарадкаванні тэрыторый паселішчаў. Нельга сцвярджаць, што распрацаваны механізм ідэальны, бо патрабуе закопвання зруйнаваных пабудоў у зямлю, што не зусім экалагічна, ды і будматэрыялаў шкада. Аднак ён дзейсны, і нічога лепшага — з улікам абмежаванасці бюджэтных сродкаў і юрыдычнай далікатнасці працэдуры — пакуль не прыдумалі.

Статус абавязвае

Інтарэс да нашых напрацовак таксама існуе. Асабліва работа з насель-ніцтвам па месцы жыхарства праз арганізацыю дамоў сацыяльных паслуг, падыход да фінансавання сельсаветаў, вядзенне справаводства і г.д.

 Чаго ў параўнанні з суседзямі не хапае нам? Напэўна, завершанасці распачатых спраў у добраўпарадкаванні населеных пунктаў. Аднак тут трэба ўлічваць, што іх аб’ём і складанасць больш вялікія, чым у іншых рэгіёнах.

Асіповіччына мае статус сельскагаспадарчага раёна, аднак у валавым аб’ёме вытворчасці доля сельгаспрадукцыі складае толькі каля 5%, а ўсё астатняе дае прамысловасць. Таму маем меншую датацыю ў раённы бюджэт і павінны ў большай ступені разлічваць на ўласныя сілы і рэсурсы.

Міграцыя і сельсаветы

Практычна ўся прамысловасць сканцэнтравана ў горадзе, што пры наяўнасці зручнай транспартнай сеткі дае вяскоўцам магчымасць працаваць у райцэнтры. А пры жаданні — і ў сталіцы. Такая мабільнасць насельніцтва ў пэўнай ступені і вызначае вясковыя перспектывы.

З-за неабходнасці паўплываць на працэсы працоўнай міграцыі, праграма будаўніцтва аграгарадкоў на Асіповіччыне мела сваю спецыфіку. У іншых раёнах акцэнт рабіўся на давядзенне да “выставачнага выгляду” асобных паселішчаў, а ў нас жа — паспрабавалі зрабіць лепшай якасць жыцця для 15 самых буйных вёсак. Па меркаванні старшыні райсавета, гэта было правільнае рашэнне.

Жыллёвы фонд — у “спадчыну”

Яшчэ адзін выключна асіповіцкі клопат такі. Жылыя масівы ваенных гарадкоў, ведамаснае і пабудаванае прадпрыемствамі гаспадарчым спосабам жыллё пры перадачы ў камунальную ўласнасць не зусім адпавядалі сучасным патрабаванням, і цяпер раён абавязаны даводзіць яго да розуму. Таму апошнія гады значная частка раённага бюджэту ідзе на рэканструкцыю ды рамонт гэтага жылфонду, і работы трэба працягваць.

Замест пасляслоўя

Якія ж сельсаветы з наведаных падчас работы над праектам падаліся аўтарам найбольш прывабнымі з пункту гледжання ўмоў існавання вяскоўцаў?

На першым месцы Нясяцкі Клічаўскага раёна. За выключэннем сеткі мясцовых дарог, ён пакінуў самае моцнае ўражанне. Асабліва — аграгарадок Арэхаўка: менавіта так павінна выглядаць сучасная вёска.

Другое можна аддаць Дражнаўскаму Старадарожскага раёна: на вышыні лагістыка ў арганізацыі ўсіх вясковых спраў.

Трэцяе падзялілі Завалочыцкі Глускага і Багушэўскі з Бярэзінскага раёнаў. На іх тэрыторыях кідаецца ў вочы збалансаванасць дасягненняў і ўвага да дробязей. З якіх, між іншым, пераважна і складаецца наша жыццё.

Ніна ВІКТОРЧЫК, Дзмітрый САЎРЫЦКІ.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 21 августа для всех знаков зодиака

22 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассказал о скором визите в Китай и встрече с Си Цзиньпином

21 августа 2025
Читать новость
Власть

Производство ракет – в центре внимания Лукашенко. Президент требует определиться с развитием отрасли

21 августа 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый парень во время конфликта избил меня. Как его наказать?” Отвечает участковый инспектор милиции

21 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 августа для всех знаков зодиака

21 августа 2025
Читать новость
Власть

“Фундамент для масштабного рывка есть”. Главное из переговоров Лукашенко и Пезешкиана в Минске

20 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем