Год моладзі. Асіповічам ёсць чым ганарыцца

Год моладзі. Асіповічам ёсць чым ганарыцца

Высокая ацэнка дадзена ў вобласці рабоце Асіповіцкага райкама ГА “БРСМ”. Арганізацыя ў раёне аб’ядноўвае амаль 1.800 юнакоў і дзяўчат. Папулярнасць суполкі з цягам часу ўзрастае, чаму садзейнічаюць шматлікія добрыя справы.

Да самых яркіх падзей года можна аднесці ўдзел у агітацыйным поездзе “Кветкі Вялікай Перамогі”, фестывалі аматараў мотакультуры “Рока-мота пік-нік” і па вулічным варкаўце. Дарэчы, такія сустрэчы ў пэўнай ступені сталі адметнасцю асіповіцкага маладзёжнага руху. Рэзанансным атрымалася спаборніцтва маладых сем’яў “Уладар сяла”, аб’яднаў многіх падлеткаў КВЗ сярод школьнікаў.

Стала традыцыйным правядзенне дабрачынных акцый да Каляд, Дня абароны дзяцей, пажылых людзей і інш. Запомніўся перыяд і стварэннем пад эгідай БРСМ Маладзёжнага парламента, актыўным удзелам у прэзідэнцкіх выбарах.

— Лічу, што ў цэлым год быў насычаным і плённым, — гаворыць I сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Ганна Дземідок, — прайшло шмат значных мерапрыемстваў не толькі ў раёне, але і ў вобласці і рэспубліцы. Нямала работы чакаецца і ў наступным. Хочацца, каб яшчэ больш моладзі далучылася да нашых радоў. Чакаем новых ідэй, цікавых прапаноў!

 

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем