Асіповіцкая майстрыха — ў Туркменістане

Дні беларускай культуры прайшлі ў пачатку снежня ў Туркменістане. Тры прадстаўнікі нашай вобласці, у тым ліку майстар па вышыўцы і ткацтве з Асіповіччыны Валянціна Туркіна, прэзентавалі выстаўку вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з усіх рэгіёнаў краіны. Акрамя гэтага, народныя ўмельцы правялі майстар-класы па салома- і лозапляценні, ткацтве.

Па словах Валянціны Анатольеўны, дэманстрацыя работ беларускіх майстроў уразіла гаспадароў. Асабліва зацікавіліся прадметамі з саломкі і лазы, якіх раней не даводзілася бачыць. Некаторыя ж арнаменты на беларускіх і туркменскіх узорах супадаюць, адрозніваюцца толькі назвы і тэхніка выканання.

Дэлегацыя вярнулася дамоў не з пустымі рукамі — кожны быў узнагароджаны дыпломамі абодвух міністэрстваў культуры за прафесіянальную дэманстрацыю вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і актыўны ўдзел у нацыянальнай выстаўцы-кірмашы.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем