Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

У раённым гісторыка-краязнаўчым музеі праходзіць выстаўка твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Калядная казка”. На ёй прадстаўлены вырабы з саломкі, газетных трубачак, упрыгожванні з бісера і натуральных камянёў, канзашы, фоамірана, квілінг, адкрыткі ручной работы, разьба па дрэве.

330 хлопчыкаў і дзяўчынак будуць наведваць у час зімовых канікул школьныя аздараўленчыя лагеры. Дні іх работы — 28-30 снежня, 4-6 студзеня.

Святочныя кірмашы пройдуць сёння і 30 снежня на цэнтральнай плошчы райцэнтра. Сваю прадукцыю прадставяць землякам ААТ “Асіповіцкі хлебазавод”, “Рыбгас “Свіслач”, лясгас, “Белга-Прам”. Гандлёвыя сеткі раёна і індывідуальныя прадпрымальнікі таксама прапануюць пакупнікам навагодні асартымент.

Iнспекцыя па справах непаўналетніх РАУС распачала ўчора спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Падлетак”, якое працягнецца па 27 снежня. Па ўсіх пытаннях, якія тычацца падлеткаў, можна звярнуцца непасрэдна ў інспекцыю (вул. Крупскай, д. 30) або патэлефанаваць па нумары            23-4-05.

У бібліятэках Асіповіччыны стартаваў сезон навагодніх і калядных мерапрыемстваў. Створаны выставы. Жадаючыя могуць атрымаць розную цікавую інфармацыю пра гісторыю свят, даведацца пра народныя прыкметы і павер’і.

Дарожна-эксплуатацыйнае ўпраўленне № 73 нядаўна забяспечыла ўсіх 103 працаўнікоў прадпрыемства святлоадбіваючымі элементамі, якія па індывідуальным заказе былі зроблены на нашым “Тэхпраме”.

ГрадзянскIм сельсаветам пастаянна вядзецца работа па ўдасканаленні ўліку і скарачэнні колькасці пустуючых і старых дамоў з гаспадарчымі і іншымі пабудовамі. Нядаўна судом прызнаны безгаспадарчымі 3 пабудовы, якія хутка будуць знесены. Наперадзе — вырашэнне лёсу яшчэ 53 нежылых хат.

Удзел у II рэгіянальным конкурсе юных піяністаў, які прайшоў у аграгарадку Арэхаўка Клічаўскага раёна, прынёс поспех вучням ДШМ № 1 Яне Цяслёнак (настаўнік Аксана Хаткевіч) — 1 месца, ДШМ № 2 Аляксандру Усцінаву і Алене Шаціла (Алена Iванова) — 2 і 3 месцы адпаведна.

18 юных асіпаўчан 8-14 гадоў стануць гасцямі навагодняга свята, якое адбудзецца 30 снежня ў абласным Цэнтры выхаваўчай работы. Сярод іх — дзеці-сіроты, дзеці, якія засталіся без бацькоўскай апекі, выхаванцы дамоў сямейнага тыпу, дзеці-інваліды і інш.

 

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем