Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 7 па 13 снежня ў сувязі з устанаўленнем месцазнаходжання спынены вышук 4 асоб. Зафіксавана 4 выпадкі парушэння антыалкагольнага заканадаўства і канфіскаваны самагонны апарат, 0,5 л самагону і 270 — брагі. Праводзяцца праверкі па 5 паведамленнях аб крадзяжах. Двое невядомыя, падобныя на цыганоў, прадалі 82-гадовай асіпаўчанцы 2 наборы сталовага посуду за 7 млн рублёў. Супрацоўнікамі АБЭЗ у гандлёвым цэнтры “Магніт” выяўлены факт захоўвання і рэалізацыі абутку без таваратранспартных накладных. Тавар на суму звыш 37 млн канфіскаваны, матэрыял праверкі накіраваны ў падатковую інспекцыю. У краме райста ў п. Сасновы канфіскавана 8 л алкагольнай прадукцыі са скончаным тэрмінам прыдатнасці. У парку імя 50-годдзя УЛКСМ пашкоджаны 10 ліхтароў.

РАСК

11 снежня супрацоўнікамі аддзялення па НіСГЛ у беспрацоўнага жыхара п. Ялізава знойдзены экстракцыйны опій масай 0,0179 г у пераліку на сухі астатак. Узбуджана крымінальная справа і ў дачыненні грамадзяніна, які ў пад’ездзе дома па вул. Леніна ў пасёлку збыў мясцоваму жыхару 0,30 г амфетаміну.

ДАI

Папярэджана 184 парушэнні правілаў дарожнага руху, да адказнасці прыцягнуты нецвярозы вадзіцель, 48 ліхачоў, 16 пешаходаў. Адбылося 5 ДТЗ.

13 снежня каля 20 гадзін 30 хвілін у в. Каўгары жыхар в. Птушычы на матацыкле “IЖ” наехаў на жанчыну, пазначаную святлоадбіваючым элементам. Пацярпелая з траўмамі шпіталізавана.

Увага! 18 снежня пройдзе рэспубліканскі Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху “Паважаючы Iншых — паважаеш сябе!”. Па 22 снежня праводзіцца спецыяльная аперацыя “Пешаход”.

АУСТ

Узбуджана крымінальная справа па крадзяжы, складзена 172 адміністрацыйныя пратаколы, знойдзена 3 асобы, што знаходзіліся ў вышуку, у спецізалятар дастаўлена 7 чалавек, канфіскавана 2,25 л пратэрмінаванага алкаголю. Суправоджана 70 цягнікоў, з якіх знята 7 правапарушальнікаў.

Увага! З 16 па 20 снежня пройдзе спецыяльны комплекс мерапрыемстваў “Прыгарадны цягнік”.

“Прамая лінія” з начальнікам АУСТ Сяргеем Рогалем — 17 снежня з 11 да 13 гадзін па телефоне 6-25-46.

Спецізалятар

Размешчана 33 чалавекі, у тым ліку 8 жанчын і 9 сямейных скандалістаў.

IАЖіРС

За парушэнне правілаў рыбалоўства складзена 2 адміністрацыйныя пратаколы, 1 — лесакарыстання.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость