Асіповіцкаму «Вяселлю» — 35 год!

Асіповіцкаму «Вяселлю» — 35 год!

Народны ансамбль «Вяселле» Каўгарскага сельскага клуба ў суботу адсвяткаваў 35-годдзе з дня ўтварэння.

Каля яго вытокаў стаяла былы старшыня прафкама мясцовага саўгаса Марыя Міхадзюк, дзякуючы якой і адбылося першае выступленне самадзейных артыстаў — працаўнікоў «Каўгарскага». Крыху пазней эстафету кіраўніка творчай групы падхапіў Анатоль Цімашэнка, які і зараз натхняе калектыў на новыя поспехі.

ВяселлеЗ 1989 года ансамбль носіць званне народнага. У рэпертуары — старадаўнія беларускія карагодныя, вясельныя, жартоўныя песні, праграма «Запрашаем на вячоркі», абрады «Зажынкі», «Хрэсьбіны» і інш. Калектыў пастаянна ўдзельнічае ў раённых культурна-масавых мерапрыемствах, у тым ліку — штогадовым фестывалі “Веснавыя колеры”. Неаднаразова з канцэртамі артысты выязджалі ў Старыя Дарогі, Глуск, Бабруйск, Александрыю і інш. Паспяхова выступілі на III рэспубліканскім фестывалі фальклорнага мастацтва “Берагіня”. Яны — удзельнікі тэлевізійных праграм “Таленты Прыдняпроўя”, “Terra historica”, “Запрашаем на вячоркі”.

Павіншаваць “Вяселле” з днём нараджэння завіталі прадстаўнікі раённай і мясцовай улад, калектывы школы і бальніцы з Дараганава, калегі з Дрычына, аднавяскоўцы. У адрас віноўнікаў свята гучалі цёплыя словы, музычныя нумары. А яны, як і заўсёды, парадавалі прысутных песенна-танцавальнай творчасцю.

Фота Наталлі МАРЦIНОВIЧ.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем