Асіповіцкая моладзь: ёсць ідэя!

Асіповіцкая моладзь: ёсць ідэя!

Мабыць, ужо ўсе і неаднойчы чулі пра «100 ідэй для Беларусі» — праект, арганізаваны Беларускім саюзам моладзі. Маладым наватарам прапанавалася прыдумаць нешта новае ў розных сферах жыцця: культура, ахова здароўя, адукацыя, экалогія, будаўніцтва і іншае. Канечне, праект больш накіраваны на студэнцкую моладзь, але і вучні школ імкнуцца не адставаць. Напрыклад, сёлета 3 работы-ідэі мясцовых школьнікаў апынуліся на стале ў райкаме БРСМ.

100 idej идей для беларуси

«Догляд за хатнімі жывёламі як заробак» — вось сутнасць працы вучняў СШ № 4. Гэты бізнес найперш разлічаны на вельмі занятых і забяспечаных людзей і адносна свабодных школьнікаў і студэнтаў. Прапануецца стварыць міні-фірму і аказваць паслугі па выгулу хатніх жывёл, іх кармленні, дрэсіроўцы і інш. Як лічаць вучні, некаторыя сапраўды могуць на гэтым зарабіць мінімум на кішэнныя расходы.

Школьнікі з СШ № 3 вырашылі распрацаваць метад плантацыйнага вырошчвання буякоў. Прычым прапануюць рабіць гэта не толькі на асабістых падвор’ях, але і ў пітомніках лясгасаў. У апошні час узгаданыя смачныя і карысныя ягады адчуваюць на сабе даволі моцнае негатыўнае ўздзеянне прыроды і чалавека, таму трэба ім крыху «дапамагчы». Навучэнцы нават далі эканамічную адзнаку рэнтабельнасці праекта і вырашылі, што вырошчваць буякі такім метадам — выгадна.

Гімназісты ж прапанавалі на суд журы ідэю «Як павялічыць ККД электрачайніка?». Маладыя людзі распрацавалі шэраг мер па зніжэнні ўжывання электраэнергіі гэтым прыборам і прыйшлі да высновы, што калі імі карыстацца, можна значна зменшыць рахунак «за свет».

Было вырашана, што на абласны конкурс адправяцца 10-класніцы з СШ № 3 Юлія Курс і Вікторыя Трэцякова з ідэяй «Плантацыйнае вырошчванне буякоў» (навуковы кіраўнік — Святлана Зайцава).

Последние новости

Общество

Дзе купіць бульбу ў Асіповічах: цэны, гатункі і парады землякоў

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня народного единства прошли велопробег «Долг памяти» и церемония открытия восстановленного памятника «Партизаны»

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Абярэг ад жыццёвых нягод

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с заместителем председателя райисполкома

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дополнительное образование в Осиповичах: актуальный список кружков для детей

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем